Які мае адносіны да хлорыстага вадароду, звязаны з ім. Хлорыставадародная кіслага.// Які ажыццяўляецца пры дапамозе хлорыстага вадароду. Хлорыставадародная апрацоўка насення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕЙРО́НАВЫЯ ЗЯРНЯ́ТЫ (ад грэч. aleuron мука),
пратэінавыя зярняты, бясколерныя невял. круглаватыя адкладанні запасных бялкоў у клетках тканак раслін, пераважна ў насенні. Пажыўнымі рэчывамі алейронавых зярнят жывіцца зародак пры прарастанні насення. Утвараюцца пры выспяванні насення з высыхаючых вакуолей. Адрозніваюць алейронавыя зярняты простыя (дробныя зярняткі аднароднай структуры) і складаныя, у якіх знаходзяцца бялковыя крышталі і мінер. ўключэнні — глабоіды. Простыя алейронавыя зярняты ёсць у клетках мучністых (пшаніцы, жыта, кукурузы і інш.), складаныя — у алеістым насенні (клешчавіны, тунгу, крыжакветных і інш.) раслін.
Да арт.Алейронавыя зярняты. Алейронавы слой: 1 — просты ў жытнёвым зярняці; 2 — просты ў семядолях гароху; 3 — складаны ў эндасперме клешчавіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕ́ННЫ ФОНД,
запас адборнага насенняс.-г. культур для сяўбы. Ствараецца з ураджаю насенных участкаў гаспадаркі. Пры яго недахопе ў Н.ф. засыпаюць насенне з найб. ураджайных участкаў вытв. пасеваў. Засыпку ў Н.ф. завяршаюць праз месяц пасля збору ўраджаю. Насенне павінна адпавядаць пасяўным стандартам і захоўвацца ў адпаведных умовах у насеннясховішчах.
Разам з асн. у гаспадарцы ствараюцца страхавы і пераходны Н.ф. Страхавы фонд непарушны, абнаўляецца штогод. Ствараецца на выпадак стыхійных бедстваў для перасеву загінуўшага насення (да 15% ад асн. Н.ф.). Пераходны фонд ствараецца для азімых культур У раёнах з кароткім перыядам паміж уборкай і сяўбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагатава́цьсов.
1. (запасти) нагото́вить;
н. насе́ння — нагото́вить семя́н;
2. (пищи) нагото́вить, навари́ть, настря́пать;
3. (воды и т.п.) накипяти́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арнітахары́я
(ад арніта- + -харыя)
разнос пладоў, насення і спораў птушкамі, напр. жалудоў і арэхаў сойкамі, насення рабіны, вішні, маліны драздамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тунг, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Трапічнае дрэва сямейства малачаевых, з насення якога здабываюць алей для тэхнічных мэт.
2.‑у. Драўніна гэтага дрэва.
[Кіт.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рыцы́на ’алей з насення клешчавіны’ (ТСБМ; шальч., трак., Сл. ПЗБ; ТС). Запазычана з польск.rycyna ’тс’. Параўн. літ.ricinà ’касторка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРНІТАХАРЫ́Я (ад арніта... + chōreō іду, пашыраюся),
распаўсюджванне насення і пладоў раслін, спораў грыбоў з дапамогай птушак; прыватны выпадак зоахарыі. Птушкі разносяць насенне і плады ў лапках, дзюбах або зашчочных мяшках (напр., жалуды і арэхі разносяць сойкі, кедроўкі і інш.) — сінарнітахарыя. Назапашваючы корм, птушкі хаваюць яго каля пнёў, пад мох і ў інш. месцы. Часам насенне не траціць усходжасці, калі праходзіць праз стрававальны тракт птушак (напр., аўсянкі, малінаўкі, дразды, амялушкі і інш. так пераносяць насенне рабіны, вішні, малін, каліны, чарніц, чаромхі і інш. раслін) — эндаарнітахарыя. Арнітахарыя адбываецца таксама пры выпадковым пераносе птушкамі пладоў, насення і спораў, якія прыліпаюць да пер’я, дзюбы і лапак — эпізоахарыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХГАДО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ, двухлетнікі,
травяністыя расліны з жыццёвым цыклам (ад насення да насення) на працягу 2 гадоў. Каля 50 тыс. відаў з розных сістэм. груп. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі больш за 60 відаў. Да Д.р. належыць большасць агароднінных (цыбуля, морква, буракі, капуста і інш.), лекавыя (баркун, наперстаўка, пакрывец, блёкат і інш.), дэкар. (браткі, гваздзік турэцкі, званочак сярэдні, незабудка альпійская і інш.) віды.
У 1-ы год Д.р. развіваюць падземную і надземную вегетатыўныя часткі (корань, цыбуліну, караняплод, сцёблы, лісце), на 2-і ўтвараюць (за кошт назапашаных пажыўных рэчываў) прадаўгаваты парастак з кветкамі, цвітуць, пладаносяць і адміраюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́фе, нескл., м.
1. Трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых, з насення якіх гатуюць асобы напітак; кафейнае дрэва.
2.зб. Насенне гэтага дрэва. Малоць кофе.// Парашок з размолатага насення гэтага дрэва, а таксама заменнік такога парашку‑, кава (у 1 знач.). Жалудовы кофе.
3. Напітак, прыгатаваны з такога парашку; кава (у 2 знач.). Піць кофе.
•••
Чорны кофе — моцны кофе без малака, без смятанкі.
[Гал. koffee з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)