1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі).
Нага падвярнулася.
2.перан. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач або выпасці, прыйсціся на чыю-н. долю (разм.).
Падвярнуўся знаёмы.
Падвярнуўся зручны момант.
|| незак.падваро́чвацца, -аецца (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гнаі́цца, гноіцца; незак.
Выдзяляць гной. Вочы гнояцца. □ Правая нага, на якой вышэй калена гнаілася рана, распухла і пакрылася фіялетавымі плямамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНАДА́КНА (Monodacna),
род двухстворкавых малюскаў сям. сэрцападобнікаў атр. венерыд. Вядомы з верхняга пліяцэну. 3 віды, 7 падвідаў. Пашыраны ў слабасалёных (не больш за 12‰) і прэсных водах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, вадасховішчах нізоўяў рэк і іх басейнаў. Жывуць на пясчаных і мулавых грунтах да глыб. 35 м.
Даўж. да 41 мм. Ракавіна танкасценная, круглая або авальная, выпуклая, з рабрыстай паверхняй. Нага развітая, з яе дапамогай М. поўзаюць, закопваюцца ў грунт, падскокваюць. Фільтратары, кормяцца водарасцямі, дэтрытам, планктонам. Раздзельнаполыя.