1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына. Ахтан асцярожна заўважыў: — У навуковай рабоце часамі важна бывае даць імпульс, калі хочаце, падаць прыклад...Алешка.
2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.
•••
Нервовы імпульс — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.
Электрычны імпульс — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу.
[Лац. impulsus — удар, штуршок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́сія
(лац. sessio = пасяджэнне)
1) пасяджэнне прадстаўнічага органа, суда, навуковай або грамадскай арганізацыі;
2) перыяд здачы экзаменаў у ВНУ і тэхнікумах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.
1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.
Пасадзіць с.
2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.
Забраць з сада дзяцей.
○
Батанічны сад — сад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.
Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.
1. План дзейнасці, работ і пад.
П. развіцця прамысловасці.
Сацыяльная п.
2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча.
П. навуковай канферэнцыі.
3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета.
П. па хіміі.
4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыё- і тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад.
П. тэлеперадач.
5. Апісанне алгарытму рашэння задачы на мове ЭВМ (спец.).
|| прым.прагра́мны, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэцэ́нзія, ‑і, ж.
Жанр літаратурнай, мастацкай і навуковай крытыкі. // Артыкул, у якім даецца аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора. Рэцэнзія на кінафільм. □ Пра тое, што Е. Раманаў ставіў задачу папулярызаваць кнігу Ф. Багушэвіча, сведчыць публікацыя ў канцы рэцэнзіі поўнага тэксту верша «У судзе» на беларускай мове.С. Александровіч.З’яўлялася новая кніга. Караед прапытваў яе і садзіўся пісаць рэцэнзію.Паслядовіч.
[Ад лац. recensio — разгляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
betréuenvt
1) клапаці́цца (пра каго-н, пра што-н.)
2) абслуго́ўваць
3) кірава́ць (навуковай працай);
er betréut éine Delegatión ён працу́е з дэлега́цыяй [абслуго́ўвае дэлега́цыю]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ДЗІЦЯ́ЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ»,
шматтомнае універсальнае энцыклапедычнае выданне для дзяцей. Выдадзена ў 1958—77 у Маскве выд-вам «Вялікая Савецкая Энцыклапедыя». Выйшлі 3 выданні: 1-е ў 10 т. (1958—62), 2-е і 3-е ў 12 т. (1964—69 і 1971—77). Прынцып пабудовы ўсіх выданняў «Дз.э.» — тэматычна-алфавітны. Кожны том мае ўласную назву і складаецца з некалькіх раздзелаў (т. 1 — «Зямля», т. 2 — «Свет нябесных цел. Лікі і фігуры». т. 3 — «Рэчывы і энергія», т. 4 — «Расліны і жывёлы» і г.д.), вызначаецца навуковай дакладнасцю, даступнасцю выкладу матэрыялу, багата ілюстравана.
Сярод інш. энцыклапедычных даведнікаў для дзяцей вылучаюцца энцыклапедыя «Што такое. Хто такі» (т. 1—2, 1968, 2-е выд., г 1—3, 1975—78), а таксама даведнікі для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту: «Энцыклапедычны слоўнік юнага спартсмена» (1979), «Энцыклапедычны слоўнік юнага астранома» (1980, 2-е выд. 1986), «Энцыклапедычны слоўнік юнага хіміка» (1982, 2-е выд. 1990), «Энцыклапедычны слоўнік юнага мастака» (1983), «Энцыклапедычны слоўнік юнага літаратуразнаўца» (1987) і інш. (для юных земляробаў, фізікаў, матэматыкаў, музыкантаў, біёлагаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ МЕТРАЛАГІ́ЧНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ,
арганізацыі, створаныя на аснове міжнар. пагадненняў для ажыццяўлення і захоўвання эталонаў асн.адзінак фізічных велічынь і забеспячэння міжнар. адзінства мер і вымярэнняў. У адпаведнасці з Метрычнай канвенцыяй (падпісана ў 1875 у Парыжы 17 дзяржавамі) Генеральныя канферэнцыі па мерах і вазе склікаюцца не менш як 1 раз у 6 гадоў і з’яўляюцца найвышэйшым органам па ўстанаўленні адзінак фіз. велічынь.
Першая Ген. канферэнцыя адбылася ў 1889. Работу па падрыхтоўцы рашэнняў канферэнцый вядзе Міжнародны камітэт мер і вагі, пры якім працуюць 7 кансультатыўных камітэтаў (па электрычнасці, фота- і радыёметрыі, тэрмаметрыі, па вызначэнні метра, секунды, па эталонах для вымярэння іанізуючых выпрамяненняў, па адзінках). Ён таксама кіруе работай Міжнароднага бюро мер і вагі — міжнар.навуковай метралагічнай арг-цыі, створанай у 1875 (г. Сеўр, Францыя). У 1956 створана Міжнародная арганізацыя па заканадаўчай метралогіі, якая распрацоўвае мерапрыемствы па ліквідацыі перашкод у міжнар.гандл. і навук-тэхн. супрацоўніцтве, выкліканых няўзгодненасцю нарматыўных дакументаў розных краін. Пытанні метралогіі вывучаюць Міжнар. электратэхн. камісія (засн. ў 1906), Міжнар.арг-цыя па стандартызацыі (засн. ў 1947) і інш.Гл. таксама Метрычная сістэма мер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
джэ́нтры
(англ. gentry)
1) дробнапамеснае дваранства ў Англіі ў 16—17 ст., якое перабудавала сваю гаспадарку на капіталістычны лад;
2) пашыранае ў еўрапейскай навуковай літаратуры абазначэнне кітайскага феадальнага саслоўя шэньшы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арыента́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.
2.перан. Уменне разабрацца ў якіх‑н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым‑н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры.
3.перан.; накаго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго‑, што‑н., залежнасцю ад каго‑, чаго‑н. Арыентацыя на народную мову.
[Фр. orientation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)