права асобы выбірацца ў выбарныя дзярж. органы і органы мясц. самакіравання; права быць зарэгістраваным у якасці кандыдата, праводзіць перадвыбарчую прапаганду і агітацыю, карыстацца ўсімі інш. правамі. У многіх дзяржавах валоданне П.в.п. абумоўлена рознымі павышанымі (у параўнанні з актыўным выбарчым правам) выбарчымі цэнзамі: узроставым, аселасці, адукац., службовым. Маёмасныя цэнзы для ажыццяўлення П.в.п. (пры выбарах у агульнанац. прадстаўнічыя органы) устаноўлены ў Канадзе, Аргенціне, Бельгіі, Коста-Рыцы і інш. Найчасцей абмежаванні датычаць павышанага ўзроставага цэнзу. На выбарах у верхнія палаты парламентаў гэты цэнз асабліва высокі, напр., у ЗША, Японіі, Індыі П.в.п. валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 30 гадоў (у ніжнюю — 25 гадоў), у Італіі адпаведна 40 і 25 гадоў. На Беларусі членам Савета Рэспублікі можабыць грамадзянін, які дасягнуў 30 гадоў і пражываў на тэр. адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш як 5 гадоў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) можабыць грамадзянін, які дасягнуў 21 года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЧЫ́НАКу праве,
правіннасць, за якую прадугледжана адм. адказнасць. У. можабыць здзейснены наўмысна і па неасцярожнасці. Паводле адм. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адказнасці за У. падлягаюць асобы, якія на момант яго здзяйснення дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Пры малазначнасці У. орган (службовая асоба), які правамоцны вырашаць справу, можа вызваліць парушальніка ад адм. адказнасці і абмежавацца вуснай заўвагай, папярэджаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
unauffíndbar, únauffindbara няўло́ўны, які́ не мо́жабыць зно́йдзены
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НЕДАТЫКА́ЛЬНАСЦЬ АСО́БЫ,
адно з фундаментальных і неадчужальных асабістых правоў чалавека. Мае на ўвазе недапушчальнасць адвольнасці пры выкарыстанні рэпрэсіўных мер. Канстытуцыйныя гарантыі Н.а. заключаюцца ў тым, што: склад злачынства павінен быць устаноўлены раней выдадзеным законам; затрыманне можабыць абскарджана ў судзе і ўстанаўліваецца максімальны тэрмін затрымання без рашэння суда; арышт павінен рабіцца толькі на падставе суд. прыгавору або з санкцыі пракурора; пазбаўленне волі павінна быць пакараннем, якое накладаецца на чалавека пасля ўстанаўлення яго віны ў працэсе следства і суда. Права на Н.а. гарантуецца арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магчы́ма
1.выкбезас. möglich, es kann sein;
калі́ магчы́ма wenn möglich;
2.у знач.пабочн слова (можабыць, можа) vielléicht;
магчы́ма яго́ няма́ до́ма vielléicht ist er nicht zu Háuse
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
выме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які можабыць вымераны. Вымерная велічыня.
2. Які служыць для вымярэння, вымяральны. Вымерная рулетка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аві́ста
(іт. a vista = пасля прад’яўлення)
надпіс на вэксалі, які сведчыць, што гэты дакумент можабыць аплачаны пасля прад’яўлення або праз пэўны тэрмін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АГРАНУЛАЦЫТО́З,
алейкія, рэзкае памяншэнне колькасці або амаль поўнае знікненне з крыві гранулацытаў. Агранулацытоз можабыць сімптомам прамянёвай хваробы, лейкозу, малярыі, брушнога тыфу, віруснага гепатыту, грыпу і інш., а таксама самаст. хваробай (востры агранулацытоз), агранулацытоз міэлатаксічны ўзнікае пры парушэнні ўтварэння гранулацытаў у касцявым мозгу, агранулацытоз імунны назіраецца пры разбурэнні гранулацытаў крыві. Можа сведчыць пра парушэнне функцыі крывятворнай, імуннай і інш. сістэм арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМА́РШ (франц. demarche літар. выступленне),
пратэст, просьба або перасцярога па якім-н. пытанні, заява ўрада ці ведамства замежных спраў адной дзяржавы іншай дзяржаве. Можабыць выказаны ў ноце, мемарандуме і інш.