панатыка́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Наткаць многа чаго-н.

П. палатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хво́йнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Хваёвы лес.

У хвойніку было многа грыбоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакра́сці, -а́ду, -а́дзеш, -а́дзе і папакрада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папакра́дваць, -дваю, -дваеш, -двае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Красці многа, неаднаразова; пакрасці многа каго-, чаго-н.

Колькі ў той год папакралі (папакрадалі) коней!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́го-мно́го

1. нареч. (очень много) мно́га-мно́га, ве́льмі мно́га;

2. в знач. вводн. сл., разг. са́ма больш, ад сі́лы;

за э́то мо́жете взять мно́го-мно́го пять ты́сяч рубле́й за гэ́та мо́жаце ўзяць са́ма больш (ад сі́лы) пяць ты́сяч рублёў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багаты́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто мае многа грошай, валодае вялікай маёмасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́шны, -ая, -ае.

Які многа награшыў або поўны граху, грахоў.

Г. чалавек.

Грэшныя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душагу́бства, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Забойства, ліхадзейства.

Многа душагубстваў на яго рахунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.) Той, хто многа, не сціхаючы, гаворыць: балбатун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правалаво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. (разм.).

Затраціць многа часу на што-н.

П. паўдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наабяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго.

Паабяцаць многа чаго-н.

Н. падарункаў.