АРБЕЛЯ́НКанстанцін Агапаронавіч (н. 29.7.1928, г. Армавір Краснадарскага краю),
армянскі кампазітар, дырыжор. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1961). З 1956 маст. кіраўнік Дзярж. эстраднага аркестра Арменіі. Музыцы Арбеляна ўласцівыя яркая вобразнасць, экспрэсія, дынамічнасць, драматызм. Сярод твораў: балет «Бессмяротнасць» (1969), 2 сімфоніі (1961, 1967); сімф. паэма «Зангезур», «Святочная уверцюра» для сімф. аркестра; струнны квартэт; творы для эстр.-сімф. аркестра; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. У песнях Арбеляна нац. мелас арганічна спалучаецца са сродкамі джаза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎКанстанцін Іванавіч (23.10.1789, в. Міроханава Кастрамской губ. — 11.12.1865),
рускі географ, статыстык. Акад. Пецярбургскай АН (1836). Праф. Пецярбургскага ун-та (1819—21). У 1828—35 выкладаў гісторыю і статыстыку будучаму рас. імператару Аляксандру II. Адзін з заснавальнікаў Рус.геагр.т-ва. Навук. працы па статыстыцы, эканам. раянаванні Расіі і геаграфіі.
Тв.:
Начертание статистики Российского государства. Ч. I. О состоянии народа Спб., 1818. Ч. 2. О состоянии правительства. Спб., 1819;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАВЕ́ЦКанстанцін Фёдаравіч (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у т. л. ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎКанстанцін Васілевіч (27.5.1890, в. Слакбаш Уфімскага р-на, Башкортастан — 26.3.1915),
чувашскі паэт, пачынальнік нац. л-ры. Найб. значны твор — ліра-эпічная паэма «Нарспі» (1908) пра трагічны лёс чув. жанчыны. Выступаў у жанры вершаванай казкі, балады («Удава»), сказа, трагедыі («Раб д’ябла»), Вядомы як педагог, фалькларыст, мастак, скульптар, перакладчык. Браў удзел у складанні першых буквароў і дапаможнікаў для нац. школы. Перакладаў на чув. мову творы М.Лермантава, А.Кальцова, М.Някрасава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНА́РДКанстанцін Густававіч (28.10.1884, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 27.7.1961),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1944), праф. (1925). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1910). У 1919—31 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве.
Тв.:
Пивоваренный ячмень и его возделывание. М.; Л., 1925;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ТАКанстанцін Мікалаевіч (11.11.1896, в. Сёмкава Слабада Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.12.1981),
генерал-маёр (1944). Скончыў ваен. вучылішча (1917), вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1931). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, разгрому антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921. Да 1941 у штабе БВА. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Карэльскім і 1-м Укр. франтах: нач. тылу арміі; удзельнік Старарускай, Свірска-Петразаводскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎКанстанцін Аляксандравіч (23.5.1848, С.-Пецярбург — 15.8.1915),
рускі акцёр. Сын А.Я.Варламава. На сцэне з 1867, з 1875 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Камедыйны акцёр-імправізатар, спалучаў традыцыі буфанады з псіхал. распрацоўкай вобразаў. Меў багаты па дыяпазоне голас. Сыграў каля 1000 роляў, большасць у вадэвілях. З класічнага рэпертуару: Варавін, Мурамскі («Справа», «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Восіп, Яічніца («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Бальшакоў, Кураслепаў («Свае людзі — паладзім», «Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера). Варламава называлі «царом рус. смеху».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎКанстанцін Пятровіч (3.6.1899, Масква — 1980),
рускі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1960). Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1956). У 1923—36 канцэртмайстар, гал. хормайстар і гал. дырыжор Опернага т-ра імя Станіслаўскага, у 1936—41 дырыжор Дзярж. хору СССР, у 1946—65 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі. Выкладаў у Муз. вучылішчы імя Гнесіных (1924—53) і Ін-це культуры (з 1965) у Маскве. Аўтар кн. «Праца над дыкцыяй у хоры» (1967). Дзярж. прэмія СССР 1950.