кале́нца, ‑а, н.
1. Памянш.-ласк. да калена.
2. Асобнае сучляненне ў сцяблах злакавых, а таксама ў ствалах некаторых раслін. Каленца вінаграднай лазы. □ Тоўстыя з чырванаватымі каленцамі сцёблы стаялі густа адзін пры адным, як трыснёг ля рэчкі. Асіпенка.
•••
Выкінуць каленца гл. выкінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трая́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіта́ль, ‑я, м.
Лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая. Палявы шпіталь. □ На ганку шпіталя нас сустракае маладзенькая дзяўчына — у белым адзенні санітаркі і ўся ў святле калідора. Брыль. Кручын прыехаў дахаты са шпіталя, дзе яму ампуціравалі па калена раструшчаную асколкам снарада нагу. Хадкевіч.
[Ням. Spital.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
coot [ku:t] n.
1. zool. лысу́ха (вадаплаўная птушка)
2. infml прасця́к, ду́рань;
old coot AmE, infml ду́рань
♦
as bald as a coot BrE, infml ≅ зусі́м лы́сы/лы́сы як кале́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
zdruzgotać
зак. разбіць ушчэнт; раструшчыць; размажджэрыць; зруйнаваць; разбурыць;
zdruzgotać sobie kolano — расквасіць калена
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вышэ́й,
1. Выш. ст. да прысл. высока. Сонца ўзнялося вышэй і грэла неміласэрна. Чарнышэвіч.
2. прысл. У папярэднім тэксце.
3. прыназ. з Р. Больш за які‑н. узровень. Тэмпература вышэй нуля. // Уверх ад якога‑н. месца. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.
3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Акругленыя мышцы на задняй частцы нагі (ад калена да ступні) чалавека. Падаткнуўшы спадніцы і агаліўшы лыткі, выбіваюць палотны жанкі і дзяўчаты. Колас. Ногі ўціскаліся ўсё глыбей, вада падступала да лытак, да каленяў, .. ляпіла штаніны да скуры. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халя́ва, ‑ы, ж.
1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.
2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зяўно́, зяўна́, зя́ўны, зя́ўні ’сківіца, рот’ (Сл. паўн.-зах.). Утворана з суфіксам ‑н‑ (як калена, руно, ст.-слав. стьгно) ад зеў (< зяваць), гл. Славен. адназоўнікавы дзеяслоў zẹ́vniti ’зяваць’ указвае на магчымасць, што ‑н‑ было яшчэ ў прасл. мове. Літ. žiànos ’жабры’, дыял. ’рот, губы’ — роднаснае ўтварэнне. Параўн. зеўра з суфіксам ‑р‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)