архіўная калекцыя графічных матэрыялаў 16 ст. з Нясвіжа. Створаны Дж.М.Бернардоні. Уключае 71 графічны аркуш на паперы з вадзянымі знакамі, якая выкарыстоўвалася ў справаводстве і кнігадрукаванні ў ВКЛ у 1560—90-я г. На абодвух баках аркушаў кітайскай тушшу выкананы арх. чарцяжы ў артаганальнай праекцыі і пэўным маштабе. Паводле зместу падзяляецца на 2 групы: праектныя і абмерныя чарцяжы культавых і свецкіх збудаванняў Нясвіжа, Клецка і Гродна і чарцяжы-копіі з выявамі класічных арх. ордэраў з трактатаў тэарэтыкаў архітэктуры Адраджэння Дж.Віньёлы, А.Паладыо, С.Серліо і І.Блюма. У 1989 бел. даследчыкі Т.Габрусь і Г.Галенчанка зрабілі навук. атрыбутацыю рукапіснага помніка, вызначылі яго аўтарства. «Бернардоні альбом» — каштоўная крыніца па гісторыі бел. архітэктуры і буд-ва. Захоўваецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр.навук. б-кі АН Украіны (Кіеў) пад назвай «Кніга, якая змяшчае планы, фасады і дэталёвыя чарцяжы розных будынкаў канца XVI ст.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1976 у г. Гарадок Віцебскай вобл.Пл. экспазіцыі 404 м², 26 тыс. экспанатаў асн. фонду (1991). Сярод экспанатаў рэчы з археал. даследаванняў на тэр. Гарадоцкага р-на (косці маманта, крамянёвыя прылады працы, вырабы з жалеза, керамічны посуд і цацкі, нумізматычная калекцыя). Ёсць матэрыялы пра стараж. Гарадок, у т. л.Гарадоцкі замак, пра падзеі рэв. руху, грамадз. вайны, аднаўленне нар. гаспадаркі. Значную колькасць складаюць экспанаты перыяду Вял.Айч. вайны: пра абарончыя баі, узнікненне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў раёне, злачынствы ням.-фаш. захопнікаў, вызваленне горада і раёна ў ходзе Гарадоцкай аперацыі 1943, матэрыялы пра землякоў Герояў Сав. Саюза М.І.Аверчанку, М.А.Ананьева, Р.Б.Багданава, І.Р.Бумагіна, М.І.Гапяёнка, А.Я.Казлова, П.М.Каралёва, І.А.Круміня, Ц.Ц.Рамашкіна, А.П.Сабалеўскага, пра ахвяры сталінскіх рэпрэсій, удзельнікаў вайны ў Афганістане і інш. Экспануюцца этнагр. матэрыялы 19 — пач. 20 ст., дэкар.-прыкладнога мастацтва (кераміка, вырабы ткацтва, з саломкі, лазы, вышыванкі).
мастацкая галерэя ў г. Фларэнцыя (Італія); адзін з найбуйнейшых у свеце збораў жывапісу. Размешчана ў Палацца Піці. Аснову збору складае калекцыя роду Медычы, заснаваная ў 1620 (у 1820 адкрыта для публікі, з 1911 дзярж.). У зборы пераважаюць творы італьян. школ 15—17 ст. і фламандскай школы 17 ст., у т. л. шэдэўры Тыцыяна («Партрэт двараніна з шэрымі вачыма», «Марыя Магдаліна», «Партрэт П’етра Арэціна» і інш.), Рафаэля («Жанчына ў пакрывале», «Мадонна ў крэсле», «Мадонна дэль Грандука», партрэты Тамаза Інгірамі, Аньёла і Мадалены Доні і інш.; адна з лепшых у свеце калекцый яго работ), А. дэль Сарта («Звеставанне», «Узнясенне Дзевы Марыі» і інш.), Д.Веласкеса («Конны партрэт Філіпа II» і інш.), А. ван Дэйка («Партрэт кардынала Г.Бентывольё» і інш.), П.П.Рубенса («Чатыры філосафы» і інш.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛІНСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Створаны ў 1954 па ініцыятыве і на базе збораў краязнаўца Б.В.Міралюбава, адкрыты ў 1955 у г. Столін Брэсцкай вобл.Пл. экспазіцыі 206 м², больш за 11,7 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Мае 4 аддзелы: археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, прыроды. Сярод экспанатаў ляпная і ганчарная кераміка, каменная сякера, жал. наканечнікі коп’яў і стрэл, бронзавыя жаночыя ўпрыгожанні, зброя 12—13 ст. з археал. помнікаў Велямічы, Дубай, Рубель, Хотамель і інш., прадметы сял. побыту 19—20 ст., матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, пасляваеннае развіццё раёна. Аддзел прыроды знаёміць з жыццём буйнейшай у Еўропе калоніі шэрай чаплі, гісторыяй спецыялізаванага балотнага запаведніка, экспанатамі расліннага і жывёльнага свету рэгіёна. У этнагр. аддзеле калекцыі традыц. ганчарнага промыслу, нар. ткацтва, адзення, вышыванак, карціны мясц. мастакоў, вырабы разьбяроў па дрэве, саломапляцення, вязання і макрамэ, калекцыямуз. інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЫКАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны 10.6.1983, адкрыты 27.11.1986 у г.Чэрыкаў Магілёўскай вобл.Пл. экспазіцыі 318 м², больш за 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2002). Мае раздзелы: стараж. перыяд, міжваен. перыяд (1915—41), Леменская школа-камуна, Вял. Айч. вайна, пасляваенны перыяд. Сярод экспанатаў зуб і поўсць маманта, жал. сякера 16 ст. з археал. помнікаў раёна, абразы канца 18 — пач. 19 ст., экспазіцыя «Сялянская хатка» з прадметамі побыту, прыладамі працы, нар. адзеннем, вырабамі ткацтва і вязання канца 19 — пач. 20 ст., калекцыя ручнікоў з вёсак раёна, у т. л. адселеных пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У экспазіцыі Вял.Айч. вайны карта-схема абарончых баёў у 1941 на Чэрыкаўшчыне, матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух, злачынствы ням. фашыстаў, макеты партыз. лагера і баёў партызан, матэрыялы пра землякоў Герояў Сав. Саюза. У раздзеле прыроды ўзоры карысных выкапняў, чучалы дзікіх птушак і жывёл Чэрыкаўшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРНА́Т (лац. ornatus),
верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага духавенства. Складаецца з 2 палотнішчаў, закругленых унізе і змацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх інш. адзення. Да эпохі барока арнаты мелі выгляд палярыны; яе перад аздабляўся вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок — нашытым крыжам. Барочны арнат меў фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. На Беларусі захаваліся арнаты 17—19 ст., пашытыя з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту адпаведнага канкрэтнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыя аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Выяўлены арнаты, зробленыя са слуцкіх паясоў (у касцёлах вёсак Чарнаўчыцы Брэсцкага і Новая Мыш Баранавіцкага, г.п. Ружаны Пружанскага, г. Косава Івацэвіцкага р-наў). Калекцыі арнатаў 17—18 ст. зберагаюцца ў Нац. музеі Беларусі і Нац.маст. музеі Беларусі; значная калекцыя арнатаў 18—19 ст. — у Музеі стараж.-бел. культуры ІМЭФАН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭНАДАРА́Н, Інстытут старажытных рукапісаў «Матэнадаран» імя Месропа Маштоца,
найбуйнейшае ў свеце сховішча старажытнаарм. рукапісаў і н.-д.ін-т у Ерэване. Створаны на базе нацыяналізаванай у 1920 калекцыі рукапісаў Эчміядзінскага манастыра. У яго фондах каля 13 тыс.стараж.-арм. манускрыптаў, больш за 100 тыс.стараж. архіўных дакументаў, каля 2000 рукапісаў на араб., перс. і інш. мовах. У М. зберагаюцца рукапісы 5—18 ст., унікальная калекцыя першадрукаваных і стараж.-арм. кніг 16—18 ст., творы стараж. і сярэдневяковых арм. гісторыкаў, пісьменнікаў, філосафаў, матэматыкаў, географаў, урачоў; пераклады прац стараж.-грэч., сірыйскіх, араб. і лац. вучоных, у т. л. шэраг твораў, якія захаваліся толькі ў стараж.-арм. перакладах 5—7 ст. («Хроніка» Яўсея Кесарыйскага, 7 філас. трактатаў Філона Яўрэя і інш.). Шмат рукапісаў маюць вял. мастацкую каштоўнасць (напр., «Лазараўскае евангелле», 887, «Эчміядзінскае евангелле», 989, «Евангелле Мугні», 11 ст.). У М. вядзецца н.-д. работа, у яго музеі экспануюцца лепшыя ўзоры стараж.-арм. пісьменства і мініяцюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. і адкрыты ў 1926 у г. Полацк у будынку Полацкага Сафійскага сабора, з 1937 у памяшканні б. лютэранскай кірхі 19 ст. Музей зберагаў стараж. рукапісы, калекцыю зброі, выданні 16—18 ст., слуцкія паясы і інш. У Вял.Айч. вайну калекцыя разрабавана. У 1948 музей аднавіў работу як абл. краязнаўчы, з 1954 раённы, з 1985 філіял Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Пл. экспазіцыі каля 550 м², 869 экспанатаў асн. фонду (2000). У экспазіцыі знаходкі з археал. помнікаў Полаччыны (крамянёвыя і каменныя прылады працы, керамічны посуд, шыйная грыўні, жаночыя ўпрыгожанні, манеты ВКЛ і Рэчы Паспалітай, бурштынавыя вырабы з Прыбалтыкі, візантыйскія рэчы са смальты і інш.), зброя і адзенне часоў вайны 1812, матэрыялы пра падзеі часоў грамадз. вайны. Этнагр. матэрыялы прадстаўлены экспазіцыяй «Куток бел. хаты канца 19 — пач. 20 ст.», нар. вырабамі ткацтва, ганчарства, пляцення і дрэваапрацоўкі. З 1997 працуе стацыянарная выстаўка, прысвечаная гораду-пабраціму Фрыдрыхсгафену (Германія). Самастойны раздзел экспазіцыі — Полацкі музей баявой славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЮ́К Міхаіл Фёдаравіч (3.1.1944, в. Кавалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 4.9.1997),
бел. мастацтвазнавец, этнограф, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). З 1974 выкладаў у Бел.АМ, з 1989 заг. кафедры (з 1995 праф.). У 1982—84 адначасова гал.рэд.час. «Мастацтва Беларусі». Даследаваў пытанні нар. мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі. Зрабіў мастацтвазнаўча-этнагр. раянаванне бел.нар. адзення 19 — пач. 20 ст. (альбом «Беларускае народнае адзенне», 1981), каля 100 маст.-графічных рэканструкцый традыц. рэгіянальных строяў (1990-я г.). Калекцыябел.нар. адзення, сабраная Р., экспанавалася ў Мінску (1981), Парыжы і Ліёне (1981—82). Стварыў сцэн. касцюмы для Дзярж.акад.нар. хору імя Г.Цітовіча, ансамбля танца Беларусі і некат. самадзейных калектываў.
Тв.:
Народны касцюм Чачэрска і ваколіц: Канец XIX — сярэдзіна XX стст. Мн., 1993;
Песні і строі Піншчыны. Мн., 1994 (разам з В.Дз.Ліцьвінкам, У.І.Раговічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ ПАЛА́ЦАВЫ КО́МПЛЕКС,
помнік сядзібна-палацавай архітэктуры 2-й пал. 19 ст. ў г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Пабудаваны на месцы замка 17 ст. Мае рысы рамантызму і эклектыкі. Уключаў 2 палацы, шэраг гасп. пабудоў, парк пейзажнага тыпу (захаваўся фрагментарна). Цэнтр. будынак — 2-павярховы прамавугольны ў плане палац (не захаваўся) з эркерамі, атыкам, раскрапаваны пілястрамі і карнізамі, завершаны невял. бельведэрам. У палацы быў зімовы сад, багаты архіў (захаваліся дакументы ўладальнікаў маёнтка Агінскіх, Манюшкаў, Ваньковічаў), вял.б-ка. калекцыя твораў выяўл. мастацтва, сярод якіх карціна В.Ваньковіча «Адам Міцкевіч на скале Аюдаг», 1828). Другі палац — прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з эркерамі, завершаны 2-схільным дахам. На паркавым фасадзе 3-павярховы вежападобны аб’ём. Уваход на гал. фасадзе вылучаны 3-павярховым рызалітам з 2 фланкіруючымі гранёнымі вежачкамі, завершаны невысокімі шатрамі і шпілямі. Вежа паркавага фасада ўпрыгожана рустам, валютамі, складаным абрамленнем акна 3-га яруса, завершана атыкам, зубцамі.
Ю.А.Якімовіч.
Смілавіцкі палацавы комплекс. Фрагмент галоўнага фасада новага корпуса палаца.