партыза́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Быць партызанам, ваяваць, знаходзіцца ў партызанскім атрадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́дні, -яя, -яе.

Звернуты ўперад. які знаходзіцца наперадзе.

Пярэднія лапы. П. край абароны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старшы́нстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак.

Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царкоўнапрыхо́дскі, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў распараджэнні царквы і прыходскага духавенства.

Царкоўнапрыходская школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

prosperous [ˈprɒspərəs] adj. працвіта́ючы, квітне́ючы, які́ знаходзіцца ў ста́не ро́сквіту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

карэляты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н.; суадносны.

Карэлятыўныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клейкаві́на, -ы, ж.

Бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні пшаніцы.

|| прым. клейкаві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вайско́вец, -ко́ўца, мн. -ко́ўцы, -ко́ўцаў, м. (разм.).

Асоба, якая знаходзіцца на ваеннай службе; ваеннаслужачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ймараў, -ава.

У выразе: гаймарава поласць — парная поласць, што знаходзіцца ў верхняй сківіцы чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высь, -і, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй.

У завоблачную в.

Горныя высі.