агульная назва хвароб, якія выклікаюцца парушэннем дзейнасці эндакрынныхзалоз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АТРАПІ́Н,
арганічнае рэчыва з групы алкалоідаў. Ёсць у некат. раслінах сям. паслёнавых (беладонна, блёкат, дурнап’ян і інш.). Лекавы (гал. чынам халіналітычны) сродак пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пілараспазме, жоўце- і нырачнакамянёвай хваробах, бранхіяльнай астме, ірытах, атручванні марфінам, ацэтылхалінам, карбахалінам і інш. Дзейнічае як антаганіст ацэтылхаліну: паслабляе гладкую мускулатуру (здымае спазмы бронхаў і інш.), зніжае сакрэцыю залоз, паскарае біццё сэрца, павышае ўзбуджальнасць дыхальнага цэнтра, расшырае зрэнкі. У медыцыне і эксперым. нейрафізіялогіі звычайна выкарыстоўваюць сульфат атрапіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́ЛА,
калючая частка джалячага апарату самак перапончатакрылых насякомых; відазменены яйцаклад (страціў функцыю адкладкі яец і ператварыўся ў орган абароны і нападзення). У спакоі Дж. знаходзіцца ўнутры канцавога сегмента брушка, пры неабходнасці высоўваецца і ўтыкаецца ў цела ахвяры. У Дж. ёсць канал, па якім у ранку паступае ядавітая вадкасць са спец.залоз. Дж. пчалы вышчарбленае, часам застаецца ў ахвяры і пчала гіне. Дж. таксама ёсць у скарпіёнаў — іголка з унутр. пратокай ядавітай залозы. Дж. памылкова наз. язык змей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭРМАТО́ЗЫ [ад дэрма + ...оз(ы)],
прыроджаныя і набытыя паталаг. працэсы ў скуры і яе прыдатках (валасах, пазногцях). Вядома каля 2000 Д. Выклікаюцца экзагеннымі (хім., фіз., біял.) і эндагеннымі (ачаговыя інфекцыі, агульныя інфекц. хваробы, інтаксікацыі) прычынамі, парушэннямі абмену рэчываў, функцыі залозунутр. сакрэцыі, крова- і лімфазвароту, пашкоджаннем нерв. сістэмы, нястачай вітамінаў. Прыроджаныя Д. бываюць пры інтаксікацыях, інфекцыях, парушэннях кровазвароту плода ва ўлонні маці. Д. пашкоджваюць увесь арганізм або асобныя органы і сістэмы. Лячэнне агульнае (прычыннае) і мясцовае (сімптаматычнае). Гл. таксама Высыпка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЧУ́ПНІКІ (Pselaphidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомы жоўты бязвочка (Claviger testaceus), які жыве ў гнёздах жоўтых мурашак.
Даўж. 0,8—6 мм. Звычайна бурай або рыжай, радзей чорнай афарбоўкі. Надкрылы вельмі ўкарочаныя, 5—8 нерухомых членікаў брушка голыя. Жывуць у лясным подсціле, пад карой дрэў, камянямі, у пнях, пячорах, многія ў мурашніках. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Выдзяленні асобных залоз прывабліваюць мурашак, якія кормяць ашчупнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЛЁ,
расшыраная частка стрававода ў беспазваночных (многія малюскі, чэрві, насякомыя) і птушак. Служыць для назапашвання, захоўвання, зрэдку папярэдняй біяхім. апрацоўкі корму. У пчол у валлі нектар перапрацоўваецца ў мёд. Валлё развіта ў драпежных і некаторых зерняедных птушак, знаходзіцца над ключыцай і звычайна мае залозы. Скарачэнні валля забяспечваюць паступленне корму ў страўнік, адрыгванне яго пры выкормліванні птушанят або выдаленне неператраўленых рэшткаў (драпежныя птушкі). У галубоў клеткі эпітэлію валля адрываюцца і змешваюцца з сакрэтам залоз, утвараючы белаватую вадкасць, т.зв. птушынае (валлёвае) малако, якім выкормліваюцца птушаняты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎНУХАІДЫ́ЗМ (ад грэч. eunuchos кастрат + eidos від),
спалучэнне недаразвіцця палавых органаў і другасных палавых прыкмет з дыспрапарцыянальным целаскладам. Абумоўлены гіпафункцыяй палавых залоз. Найчасцей бывае ў мужчын. Адрозніваюць 2 формы Е.: еўнухаідны гігантызм і еўнухаіднае атлусценне; звычайна назіраецца змешаны тып. Прыкметы Е.: парушэнне росту — гігантызм і дыспрапорцыі шкілета (доўгія канечнасці, асабліва ніжнія, пры кароткім тулаве), тонкія косці, вузкія плечы, шырокія памеры таза (у жанчын — вузкі таз), атлусценне, адсутнасць расліннасці на твары, лабку, у падпахавых упадзінах, высокі тэмбр голасу; палавыя пачуцці рэзка зніжаны. Лячэнне: гармонатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЎСЯКІ́ (Juliformia),
атрад двухпарнаногіх мнаганожак. Больш за 30 тыс. відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах. Жывуць у лясным подсціле, глебе. На Беларусі каля 15 відаў, дамінуюць странгілазома чорная (Strongylosoma pallipes) і гламерыс конекса (Glomeris connexa).
Даўж. ад 1 да 20—30 см (трапічныя формы). Цела цыліндрычнае, складаецца з сегментаў (больш за 30). Глебаўтваральнікі, кормяцца рэшткамі і каранямі раслін, апалым лісцем. Развіццё з анамарфозам. У некат. відаў сакрэт абарончых залоз ядавіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІШЭ́ЧНЫ СОК, стрававальны сок,
вадкі прадукт залоз тонкага і тоўстага аддзелаў кішэчніка ў некат. беспазваночных (малюскі, членістаногія), усіх пазваночных і чалавека. У пазваночных і чалавека К.с. бясколерны або жаўтаваты са шчолачнай рэакцыяй, з камячкамі слізі і злушчанымі клеткамі эпітэлію. Састаў К.с.: вада, арган. і неарган. рэчывы, ферменты, якія канчаткова расшчапляюць бялкі, тлушчы і вугляводы ежы (амілаза, цукраза, фасфатаза, энтэракіназа і інш.). Выдзяляецца бесперапынна (у чалавека за суткі 1—3 л). Кішэчная сакрэцыя рэгулюецца нерв. і гумаральным шляхамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕРАФТАЛЬМІ́Я (ад грэч. xēros сухі + ophthalmos вока),
пашкоджанне вока, якое характарызуецца сухасцю кан’юнктывы і рагавіцы. Бывае пры парушэннях слёзавыдзялення, слізістых залоз кан’юнктывы і рэзкім парушэнні абмену рэчываў у рагавіцы, гіпа- і авітамінозе А, у дзяцей — іншы раз пры страўнікава-кішачных хваробах. Найчасцей прычына К. — трахома, апёкі вачэй і інш. Праяўляецца сухасцю і рэзямі ў вачах; кан’юнктыва сухая, шурпатая, цьмяная, з матава-белымі плямамі; рагавіца без бляску, мутная, прарастае сасудамі; вастрыня зроку паступова зніжаецца. Лячэнне тэрапеўтычнае, іншы раз — хірургічнае.