Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schúldgeständnisn -ses, -se паві́нная;
ein ~ áblegenз’яві́цца з паві́ннай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Настаццё, настацё ’з’яўленне маладзіка’ (карэл., Сцяшк. Сл.; зэльв., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, Растарг.). Ад настаць ’з’явіцца’ (да стаць Уступіць’), параўн.: молодзік настае (пра першую квадру месяца, ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысы́паць ’насыпаць дадаткова; засыпаць’, ’пачаць мацней ісці, сыпаць’ (ТСБМ), ’прынесці’ (віл., Жд. 1). Да сы́паць (гл.). Адносна семантыкі параўн. рус.дыял.присы́пать ’прымчацца’, присыпа́ться ’з’явіцца ў мностве’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запрашэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).
2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве.Шамякін.// Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
1.З’явіцца на свет. Нарадзілася дачка. □ Цікава наведваць вёску, дзе нарадзіўся і вырас.Бядуля.
2.перан.З’явіцца; узнікнуць, пачацца. Нарадзіўся калгас. Нарадзілася ідэя. □ Нейкая грымаса .. нарадзілася і застыла на твары Скуратовіча.Чорны.Нарадзіўся страх і скаваў цела і рукі.Галавач.
•••
Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай — тое, што і нарадзіцца ў сарочцы.
Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апанава́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.
1. Ахапіць, авалодаць (пра фізічны стан, настрой і пад.).
Жанчыну апанаваў страх.
2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць, накінуцца.
Яго апанавалі сабакі.
3.З’явіцца ў вялікай колькасці (разм.).
Справы апанавалі.
|| незак.апано́ўваць, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)