этало́гія, -і, ж.

Навука аб паводзінах жывёл у натуральных умовах.

|| прым. эталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dung [dʌŋ] n. гной (ад жывёл); памёт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nabłotny

балотны (пра жывёл, расліны)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

roztuczyć

зак. (пра жывёл) раскарміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падві́д, -у, мн. -ы, -аў, м.

У сістэматызацыі: падраздзяленне ўнутры аднаго віду.

Падвіды жывёл, раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заатэ́хнія, -і, ж.

Навука аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні сельскагаспадарчых жывёл.

|| прым. заатэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпло́д, -у, М -дзе, м.

Патомства ў жывёл.

Штогодні п. авечак.

|| прым. прыпло́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Орган стрававання чалавека і жывёл.

|| прым. стра́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́ўна, -ы, ж.

Сукупнасць усіх відаў жывёл пэўнай мясцовасці ці геалагічнага перыяду.

Ф.

Белавежскай пушчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстэр’е́р, -у, м.

Знешні выгляд, склад будынкаў, цела жывёл і інш.

|| прым. экстэр’е́рны, -ая, -ае.