дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш.дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1-ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2-і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН (Мікалай Іванавіч) (1885 г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 1937),
удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі. З 1915 на Зах. фронце, вёў рэв. агітацыю сярод салдат. Чл.РСДРП(б). З сак. 1917 чл. Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас.чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, дэп. Устаноўчага сходу ад Зах. акругі і фронту. З ліст. 1917 чл. часовага бюро ВРКЗах. фронту, старшыня выканкома Савета сял.дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ.; са студз. 1918 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Са снеж. 1918 нач. гарнізона г. Мінска. З ліп. 1919 на Зах. фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі. У 1930-я г. ў Маскве, у 1936 беспадстаўна арыштаваны, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэрні́раваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад інтэрніраваць.
2.узнач.прым. Затрыманы, спынены; пазбаўлены волі. Спроба дабіцца праз Савет рабочых дэпутатаў абмену на інтэрніраваных немцаў таксама нічога не дала.Гурскі.//узнач.наз.інтэрні́раваны, ‑ага, м.; інтэрні́раваная, ‑ай, ж.Лагер для інтэрніраваных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНАЛІ́СТЫ,
у Расіі ў 1908—17 група (фракцыя) дэпутатаў 3-й і 4-й Дзярж. дум (пераважна ад паўд.-зах. губерняў) аб’яднаных вялікадзярж. і манархічнай платформай. Уваходзілі буйнейшыя землеўладальнікі, царк. дзеячы, частка інтэлігенцыі і сял.дэпутатаў. Старшыня — П.М.Балашоў, лідэры — У А.Бобрынскі, В.В.Шульгін, епіскапы Яўлогій, Мітрафан і інш. Друкаваны орган — газ. «Окраины России». Праграма — абарона самадзяржаўя і памешчыцкай уласнасці, шавінізм («Расія для рускіх»), антысемітызм, укараненне рус. культуры ў нац. ускраінах імперыі. Патрабавалі забяспечыць панаванне правасл. царквы, высоўвалі панславісцкія лозунгі. Стварылі Усерас.нац. саюз і Усерас.нац. клуб (1910). Фракцыя спыніла існаванне пасля Лют. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэпута́тм.Ábgeordnete (sub) m -n, -n, Deputíerte (sub) m -n, -n;
быць вы́браным дэпута́там zum Ábgeordneten [Deputíerten] gewählt wérden;
пала́та дэпута́таў Deputíertenkammer f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Выканком Савета, гл. Выканаўчы камітэт Савета дэпутатаў працоўных
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫ́Я ВЫ́БАРЫ,
выбары, калі грамадзяне непасрэдна выбіраюць дэпутатаў прадстаўнічага органа або кіраўніка дзяржавы, у адрозненне ад выбараў непрамых, калі гэтых асоб выбіраюць ніжэй стаячыя органы або выбарчыя калегіі. Гл. таксама Выбарчая сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯ́ДКА (Лукаш Сямёнавіч) (31.10.1887, в. Лесуны Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.5.1966),
дзеяч бел.нац. руху пач. 20 ст. Ген.-маёр інтэнданцкай службы (1940). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1904—07). У 1907 за распаўсюджванне рэв. л-ры арыштаваны, у 1909 апраўданы. З 1910 у арміі. З 1917 эсэр, чл. Савета салдацкіх дэпутатаў 12-й арміі, выканкома Усерас. Савета сял.дэпутатаў, Цэнтр.бел. вайсковай рады, Бел.абл.к-та, дэлегат Усебел. з’езда 1917. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1921—22 ад’ютант М.Фрунзе ў Турцыі, у 1941—51 нач. кватэрна-эксплуатац. ўпраўлення Узбр. СІД СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цары́зм, ‑у, м.
Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная неабмежаваная ўлада належыць цару; царскі рэжым. Частка думскіх дэпутатаў.. прапанавала звярнуцца з думскай трыбуны да ўсіх сялян з заклікам аказаць дапамогу думе ў барацьбе з царызмам.Колас.Таксама, як і ўкраінскі народ, стагнаў наш народ пад ярмом польскіх паноў і царызму.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)