ЯКІМО́ВІЧ Юрый Аляксандравіч (13.10.1946, Мінск — 7.2.1994),
бел. гісторык архітэктуры, педагог. Сын Алеся Якімовіча. Канд. архітэктуры (1979). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1969), з 1980 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». З 1986 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Даследаваў гісторыю бел. архітэктуры, творчасць мастакоў 19 ст. (Н.Орды, Ю.Пешкі, Дз.Струкава і інш.). Вылучыў Палескія школы дойлідства, паказаў асаблівасці іх развіцця ў 17—19 ст. Адзін з аўтараў артыкулаў у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, Мн., 1984—88), «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, Мн., 1987) і інш. Аўтар рэканструкцый асобных сядзібна-палацавых і замкавых пабудоў 16—17 ст.
Тв.:
Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн.,1978;
Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 7;
Магілёўскі архітэктурны дэкор XIX — пачатку XX ст. // Там жа. 1986. № 6;
З віленскай калекцыі // Там жа. 1989. № 11;
Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. (разам з Р.В.Баравым) // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985;
Деревянное зодчество Белоруссии // Дерево в архитектуре и скульптуре славян: Пер. с фр.М.,1987;
Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в.: Справ. пособие. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РТМАН Віктар Аляксандравіч (5.5.1834, С.-Пецярбург — 4.8.1873),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). Адзін з заснавальнікаў «рускага стылю». Аўтар шэрагу выставачных павільёнаў (з выкарыстаннем зборных драўляных канструкцый), «Студыі» ў маёнтку Абрамцава Маскоўскай вобл. (1872). У яго работах ідэя развіцця нац.дойлідства ўвасаблялася ў багатым аздабленні будынкаў узорамі, запазычанымі з нар. вышывак і разьбы па дрэве (друкарня Мамантава ў Маскве, 1872). Вядомы і як рысавальшчык, акварэліст. Акварэлі Гартмана паслужылі тэмай фп. цыкла «Карцінкі з выстаўкі» М.П.Мусаргскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХВО́СТАЎ Якаў Рыгоравіч, рускі архітэктар 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Адзін з вядучых майстроў «нарышкінскага стылю». Яго мураваныя пабудовы з белакаменнымі дэталямі вызначаюцца стройнасцю, цэласнасцю кампазіцыі і належаць да лепшых узораў маскоўскага дойлідства канца 17 ст.: сцены з шатровымі вежамі (1690—94) і надваротная царква (1694—97) Нова-Іерусалімскага манастыра ў Істры, Успенскі сабор у Разані (1693—99, пяцікупальны на падклецці, з трыма радамі вял. вокнаў), цэнтрычная ярусная царква Спаса ў падмаскоўным сяле Уборы (1694—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ Міхаіл Дарымядонтавіч (10.11.1801, Масква — 21.11.1885),
рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры (1831). Вучыўся ў Дз.І.Жылярдзі (з 1816). Выкладаў у Маскоўскім палацавым арх. вучылішчы (з 1836 яго дырэктар), у 1844 арганізаваў маст. класы (пазней Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства). Працаваў у стылі позняга класіцызму: будынкі біржы (1836—39) і Гарыхвостаўскай багадзельні (1839) у Маскве, у стылі несапраўднай готыкі — ансамбль сядзібы Марфіна пад Масквой (1837—38). Аўтар шэрагу культавых збудаванняў у Маскве і Пецярбургу. Адзін з першых прадстаўнікоў навук. рэстаўрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ Мікалай Андрэевіч (26.10.1873, Масква — 24.12.1932),
рускі скульптар і графік. Засл. дз. маст. РСФСР (1931). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы (1885—91) і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892—1901). Аўтар помнікаў М.В.Гогалю (1909), А.І.Герцэну і М.П.Агарову (1922), А.М.Астроўскаму (1929; усе ў Маскве); серыі скульптурных і графічных партрэтаў У.І.Леніна (1919—32), графічных партрэтаў М.Горкага, К.Станіслаўскага, В.Качалава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ УВЯДЗЕ́НСКАЯ ЦАРКВА́.
Існавала ў Віцебску ў 17 ст. Пабудавана з дрэва ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Складалася з 3 аб’ёмаў: 2-яруснага цэнтр. чацверыковага, завершанага 4-схільным дахам, гранёнай апсіды з шатровым дахам, чацверыковай званіцы, завершанай ізбіцай і шатровым дахам з купалам. Усе дахі ўвянчаны купальнымі галоўкамі на светлавых барабанах. Вядомая з «Чарцяжа» Віцебска 1664.
Злева направа: Віцебская Святадухаўская царква; Віцебская Спаса-Праабражэнская царква; Віцебская Увядзенская царква; Віцебскі палац Агінскага. Усе з «Чарцяжа» Віцебска 1664.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́ШНІКу архітэктуры,
паўкруглая ці кілепадобная несапраўдная закамара, якая мае толькі дэкар. значэнне. Найб. характэрны для рус. культавага дойлідства 16—17 ст. Іх размяшчалі ярусамі каля асновы шатроў і барабанаў купалоў культавых будынкаў. На Беларусі ўпершыню выкарыстаны ў 12 ст. ў Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царкве. Быў пашыраны ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў архітэктуры псеўдарускага стылю. Імітацыі К. выкарыстоўвалі таксама ў грамадз. архітэктуры для аздаблення фасадаў, завяршэння аконных праёмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМЕ́ДА БАША́РА МАЎЗАЛЕ́Й,
помнік сярэдневяковага дойлідства ў Таджыкістане. Знаходзіцца ў горным с. Мазары-Шэрыф за 35 км на ПдУ ад г. Пенджыкент. Пабудаваны, верагодна, у 11—12 ст. Цагляны маўзалей-мячэць квадратны ў плане, з нішамі на восях і вуглавымі камерамі. Складаецца з купальнай малітоўнай залы (разны гліняны міхраб, 11 ст.) з парталам (1342—43), аздобленым разной паліванай і непаліванай тэракотай, маёлікай, 2 купальных пахавальняў (паўн.-ўсх. — 11—12 ст.), мае склеп, надмагіллі з разной паліванай тэракотай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЛІО (Serlio) Себасцьяна (6.9.1475, г. Балоння, Італія — 1554),
італьянскі тэарэтык архітэктуры. Арх. адукацыю атрымаў у Рыме (1514—27) у Б.Перуцы. Працаваў у гарадах Пезара, Венецыя, а таксама ў Францыі (з 1541). Пачынаў як майстар перспектыўнага жывапісу. Трактат С., прысвечаны геаметрыі, перспектыве, ант. і тагачасным пабудовам, набыў агульнаеўрап. вядомасць (у 1537—75 друкаваўся асобнымі кнігамі, якія ў венецыянскім выданні 1584 аб’яднаны пад назвай «Архітэктура») і значна паўплываў на развіццё рэнесансавага і раннекласіцыстычнага дойлідства ў Францыі, Нідэрландах і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМАСА́КІ (Yamasaki) Мінору (1.12.1912, г. Сіэтл, ЗША — 1986),
амерыканскі архітэктар. Скончыў ун-т штата Вашынгтон у Сіэтле (1934). Зазнаў уплыў Міса ван дэр Роэ, а таксама сярэдневяковага яп. і інд.дойлідства. У творах характэрныя тэндэнцыі сучаснага амер. неакласіцызму: будынкі канторы «Рэйналдс металс» у г. Дэтройт (1959), Цэнтра міжнар. гандлю ў Нью-Йорку (1971—73, у сааўт.). Я. эфектыўна выкарыстоўваў экзатычныя матывы яп. мастацтва ў кантрасце з плоскасцямі бетону, шкла ці металу, блочныя канструкцыі, складкавыя дахі.