горад на Украіне, цэнтр раёна ў Днепрапятроўскай вобл.
Прыстань на р. Самара (прыток р.Дняпро). Засн. ў 1650. 77 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. З-ды: трубны, жалезабетонных вырабаў і інш., хлебакамбінат, мэблевая, швейная ф-кі. Маст. музей нар. прыкладнога мастацтва. Рэшткі манастыра (17 ст.), драўляны Троіцкі сабор (18 ст., цяпер гіст.-краязнаўчы музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРО́ПЛЯ,
рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Друць (бас.р.Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 200 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ількавічы, цячэ праз воз.Няропля, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Калінаўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЦЁША,
рака ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Іпуць (бас.р.Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Пятроўка ў Бранскай вобл., вусце за 3,5 км на ПнУ ад г. Добруш. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОДРСК, Одръск,
горад, які ўпамінаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха ў сувязі з яго паходам на Полацк у 1078. З.Я.Даленга-Хадакоўскі выказаў меркаванне, што О. знаходзіўся на р. Адроў (правы прыток р.Дняпро), на Аршаншчыне, але гэта не пацверджана раскопкамі. Рас. гісторык М.М.Карамзін лічыў, што ў крыніцы памылкова напісана Одръск замест Дръютеск (Друцк).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯ́НКА,
рака ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р.Дняпро). Даўж. 29,7 км. Вадазбор нізінны (пл. 205 км²). Пачынаецца каля паўн.-зах. ускраіны в. Рассвет Акцябрскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Скалка Светлагорскага р-на. Асн. прыток — р. Пясчанка (справа). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ДУБКА,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р.Дняпро. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 28 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 72 км ад Гомеля, 39 км ад чыг. ст. Рэчыца. 570 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУША́НКА,
рака ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас.р.Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 174 км². Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 500 м на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА.
Гарэлецкі канал, рака ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас.р.Дняпро). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 341 км². Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі, вусце за 1,8 км на Пн ад в. Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́Н (Rutilus rutilus heckeli),
рыба сям. карпавых, падвід плоткі. Жыве ў апрэсненых участках Чорнага і Азоўскага мораў. Паўпрахадная, чародная рыба.
Даўж. да 50 см. маса да 1 кг. Канцы грудных. брушных і анальнага плаўнікоў цёмныя. Рот ніжні. Корміцца малюскамі і ракападобнымі. На нераст вясной заходзіць у рэкі Дон. Дняпро, Днестр, Дунай, Кубань. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ГАЎСКА-ПРЫ́ПЯЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск Цэнтральнага фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 26.8—30.9.1943; 1-я частка бітвы за Дняпро 1943. Мэта аперацыі — разгром ням. войск на Ноўгарад-Северскім і Канатопскім напрамках, выхад да р.Дняпро. У пач. аперацыі ў склад фронту ўваходзілі 13-я, 48-я, 65-я, 60-я, 61-я, 2-я танк. і 16-я паветр. арміі. Ім процістаялі ням. 2-я армія і частка войск 9-й арміі групы армій «Цэнтр», частка войск 4-й танк. арміі групы армій «Поўдзень». 26 жн.сав. войскі 2-й танк. і 65-й армій, прарваўшы абарону праціўніка на гал. напрамку, авалодалі 27 жн.г. Сеўск і прасунуліся на 20—25 км. Войскі ж 60-й арміі да 31 жн. прасунуліся на 60 км і ўступілі на тэр. Украіны. Развіваючы гэты поспех, войскі левага крыла фронту выйшлі да р. Дзясна, фарсіравалі р. Сейм; 6 вер. яны вызвалілі г. Канатоп, 9 вер. — г. Бахмач, 15 вер. — г. Нежын. Войскі правага крыла таксама выйшлі да Дзясны і фарсіравалі яе; 16 вер. яны вызвалілі г. Ноўгарад-Северскі, 21 вер. — г. Чарнігаў, фарсіравалі р.Дняпро; 23 вер. вызвалілі г.п. Камарын і захапілі плацдарм на правым беразе р. Прыпяць. Войскі 48-й і 65-й армій, што наступалі на Гомельскім напрамку, захапілі 2 плацдармы на правым беразе р. Сож, 26 вер. вызвалілі г.п. Церахоўка. Значную дапамогу сав. войскам аказвалі партызаны, якія захапілі на Дняпры і Прыпяці некалькі перапраў, а таксама зрывалі перавозкі ням. войск у ходзе аперацыі «Канцэрт». У выніку Ч.-П.а. сав. войскі прасунуліся на 300 км на З, замацаваліся на занятых плацдармах, што садзейнічала вызваленню Беларусі і Правабярэжнай Украіны.