Ты́чыццадатычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati seдатычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ztreffen vi (s)

1) адпавяда́ць рэчаі́снасці

2) здзяйсня́цца, апра́ўдвацца; адно́сіцца, даты́чыць;

das trifft für lle zu гэ́та даты́чыцца ўсі́х;

das dürfte nicht ganz ~ гэ́та не зусі́м так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

санітары́я

(н.-лац. sanitarius = які датычыць здароўя, ад лац. sanitas = здароўе)

сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ажыццяўленне правіл гігіены, на ахову здароўя насельніцтва.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

праблематы́чны

(гр. problematikos = які датычыць пытанняў)

магчымы, але не даказаны; няпэўны;

п-ае суджэнне — суджэнне, якое выражае магчымасць або верагоднасць сцвярджэння, але не яго бясспрэчную неабходнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трансцэндэнта́льны

(с.-лац. transcendentalis, ад лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы)

які датычыць абстрактных, быццам бы незалежачых незалежных ад вопыту з’яў (у ідэалістычнай філасофіі Канта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэкрэта́ліі

(ад лац. decretalis = які датычыць дэкрэта)

1) пастановы рымскіх пап у выглядзе пасланняў па пытаннях царкоўнага кананічнага права;

2) сярэдневяковыя зборнікі законаў і інш. прававых актаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́каўнік1 ’шабельнік, расліна падобная да бабоўніку’ (вілен., Кіс.; ЭПБ). Няясна. Магчыма, названа так з-за вузлаватых каранёў, параўн. іншыя народныя назвы — грэбнік, бацянавы ножкі. Параўн. тлумачэнне, якое датычыць бабоўніку: бобоўнік крэстамі росце (ТС). Да рак1 (гл.).

Ра́каўнік2 ’хмызняковы від вярбы’ (ТС): крушна́я кора́ на ра́коўніку. Магчыма, да ра́кавіна3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эпісталя́рны

(ад эпістала)

1) які датычыць літаратурных твораў, напісаных у форме пісем (напр. э. раман);

2) які з’яўляецца сукупнасцю чыіх-н. пісем (напр. э-ая спадчына Янкі Купалы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)