ку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. куча.

2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

К. сяброў трымалася асобна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́льты, -аў, адз. кельт, -а, М -льце, м.

Група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і, якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.

|| прым. ке́льцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахо́ва, -ы, ж.

1. гл. ахоўваць.

2. Група (людзей, караблёў і пад.), якая ахоўвае каго-, што-н.

Берагавая а.

Выставіць ахову.

А. працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́ны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, асобны.

І. пакой.

Ізаляваная група.

2. Пакрыты ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

І. провад.

|| наз. ізалява́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cabal [kəˈbæl] n. fml клі́ка (палітычная); гру́па змо́ўшчыкаў; інтры́га, змо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

drove1 [drəʊv] n. гурт; гру́па; ста́так;

in droves гру́памі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

foursome [ˈfɔ:səm] n. (спарты́ўная або́ грама́дская) гру́па з чатыро́х людзе́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Абелева група, гл. Камутатыўная група

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Групагрупа’ (БРС). Рус. гру́ппа, укр. гру́па. Запазычанне з ням. мовы. Параўн. ням. Gruppe < франц. groupe (< іт.). Гл. Фасмер, 1, 464; Шанскі, 1, Г, 185 (апошні падрабязна характарызуе развіццё семантыкі слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калекты́ў, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі.

Рабочы к.

К. інстытута.

|| прым. калекты́ўны, -ая, -ае.

К. сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)