Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Inánspruchnahmef -, -en
1) выкарыста́нне;
únter ~ за кошт (чаго-н.)
2) тэх. напру́жанне, нагру́зка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕЗАДХО́ДНЫЯ ТЭХНАЛО́ГІІ,
сукупнасць тэхнал. сродкаў і працэсаў, якія прадугледжваюць максімальна поўнае выкарыстанне ў працэсе вытв-сці сыравінных і паліўна-энергет. рэсурсаў і выключаюць адходы; экалагічная стратэгія ўсёй прам-сці і с.-г. вытв-сці. Безадходныя тэхналогіі накіраваны на стварэнне экалагізаваных цыклаў безадходнай вытворчасці, падобных да прыродных працэсаў у біясферы. Асн. кірункі развіцця безадходных тэхналогій: комплекснае выкарыстанне сыравіны і матэрыялаў, стварэнне замкнёных цыклаў вытв-сці без скідвання сцёкавых водаў і выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў, улоўліванне і утылізацыя адходаў. Безадходныя тэхналогіі могуць быць эканамічна нявыгаднымі для адной вытв-сці або галіны прам-сці, але па сукупнасці вынікаў іх выкарыстанне можа даваць вял. станоўчы эфект.
Літ.:
Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек. 2 изд. М., 1986;
Сохранение окружающей среды на основе безотходного производства. Л., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
role-play1[ˈrəʊlpleɪ]n. ро́левая ігра́ (у працэсе навучання);
They are going to discuss the use of role-play in teaching foreign languages. Яны збіраюцца абмеркаваць выкарыстанне ролевай ігры ў выкладанні замежных моў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бітана́льнасць
(ад бі- + танальнасць)
адначасовае выкарыстанне дзвюх танальнасцей у розных галасах таго самага музычнага твора.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парафінатэрапі́я
(ад парафін + тэрапія)
выкарыстанне парафіну з лячэбнай мэтай пры артрытах, міязіце, радыкуліце і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хіміза́цыя
(ад хімія)
выкарыстанне хімічнай тэхналогіі і хімічных прадуктаў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хімматало́гія
[ад хім(ія) + мата- + -логія]
навука, якая вывучае ўласцівасці, якасць і рацыянальнае выкарыстанне гаручых і змазачных матэрыялаў у тэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
УТЫЛІЗА́ЦЫЯ АДХО́ДАЎ,
выкарыстанне ў нар. гаспадарцы прамысл. і камунальных адходаў і выкідаў. Уключае утылізацыю забруджвальнікаў і нейтральных рэчываў. Мае вял.эканам. і прыродаахоўнае значэнне.
Выкарыстаннедругаснай сыравіны (макулатуры, лому металаў, бітага шкла, тэкстыльных адходаў) зніжае патрэбу ў імпарце шматлікіх відаў сыравіны і энергіі. Напр., утылізацыя 1 т макулатуры зберагае ў вытв-сці паперы 4 м³ драўніны; выкарыстанне ў шыхце шклаварачных печаў 10% бітага шкла зніжае расход энергіі на 2%, выкарыстанне 80% бітага шкла памяншае шкодныя выкіды ў атмасферу на 20%, расход вады — на 50%.
На Беларусі штогод утвараецца каля 2 млн.т цвёрдых быт. адходаў, большасць з якіх выдаляецца на палігоны, каля 4% утылізуецца на мінскім смеццеперапрацоўчым заводзе. З 25 млн.т цвёрдых адходаў прам-сці (асн. крыніца адходаў) утылізуецца каля 15%. Драўляныя адходы лесапілавання і дрэваапрацоўкі выкарыстоўваюцца на 94%, адходы вытв-сці пластмас — на 93%, гумазмяшчальныя — на 82%, вытв-сці харч. прадуктаў — на 97,5%, лігніну гідролізнага — на 59%, адходы з рэшткамі нафтапрадуктаў — на 60%, гальванашламаў — на 4%, фасфагіпсу — на 3,4%. Наспелі праблемы утылізацыі буйнатанажных адходаў і адходаў павышанай небяспекі (галітавых і глініста-салявых шламаў, металургічных шлакаў, гарэлай зямлі, лігніну, гальванаадходаў і інш.).
У свеце індэкс У.а. складае: у Германіі — 50%, Нідэрландах — 45%, Японіі — 39%, ЗША — 25%.
Літ.:
Состояние окружающей среды Республики Беларусь: Нац. доклад. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́сеўка ’посцілка’. Імаверна, звязана з сумежнымі функцыямі кавалка тканіны, у тым ліку выкарыстанне для пасеву (яго па даўжыні завязвалі на плячы, ствараючы на баку кішэнь для зерня). Адсюль, магчыма, посеўка ’кавалак палатна, які можна было пасцяліць ці выкарыстаць для пасеву’, параўн. польск.posiewnica, siewnica ’сеўнік’.