назва перыядычных выданняў, афіц. органаў епархій, якія выдаваліся з 2-й пал. 19 ст. да 1917 у Рас. імперыі, у т. л. на Беларусі. Мелі 2 часткі: афіцыйную і неафіцыйную. У першай друкаваліся ўрадавыя пастановы, указы і распараджэнні Сінода, царк. хроніка. у другой — матэрыялы па багаслоўі. л-ры, фальклоры, этнаграфіі, археалогіі, краязнаўстве, гісторыі царквы. Выдаваліся «Литовские епархиальные ведомости» (1863—1916, Вільня, Масква), «Минские епархиальные ведомости» (1869—1917, Мінск, Разань; адноўлена ў 1989 у Мінску), «Полоцкие епархиальные ведомости» (1874—1917, Віцебск), «Могилевские епархиальные ведомости» (1883—1917, Магілёў), «Гродненские епархиальные ведомости» (1901—15, Гродна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́СЦЕНСКІ (Захарыя) (?, г. Перамышль, цяпер Пшэмысль, Польшча — 21.3.1627),
украінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-культ. і царк. дзеяч. Вучыўся ў Львоўскай брацкай школе. З 1616 у Кіеўскім брацтве, з 1624 архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры. Асн. твор — палемічны трактат «Палінодыя, або Кніга абароны...» (1621—22), накіраваны супраць каталіцызму і Брэсцкай уніі 1596. Аўтар трактатаў «Кніга пра веру адзіную...» (1619—21), «Кніга пра праўдзівае адзінства праваслаўных хрысціян...» (1623), царк. пропаведзей, прадмоў, перакладаў з грэч. мовы лаўрскіх выданняў. Высока ацэньваў бел. культуру, у прыватнасці дзейнасць Л.Карповіча.
Літ.:
Микитась В.Л. Українська література в боротьбі проти унії. Київ, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗУТКА́ ((Lazutka) Станісловас) (н. 7.5.1923, в. Байсогала Венгераўскага р-на Новасібірскай вобл., Расія),
літоўскі гісторык. Д-ргіст.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. культ. Літвы (1979). Скончыў Вільнюскі ун-т (1950), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1958). З 1948 у Вільнюскім ун-це (у 1959—76 прарэктар). Даследаваў падзеі 1859—64 у Літве, гісторыю Віленскага ун-та і інш. У 1968—92 кіраўнік групы Вільнюскага ун-та па вывучэнні і выданні Статутаў і Метрыкі ВКЛ; адзін з выдаўцоў сучасных акад.выданняў Статута ВКЛ 1529 і Метрыкі ВКЛ. Рэсп. прэмія Літвы 1979, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нагода ’прычына, выпадак’ (ТСБМ), параўн. таксама нагодачка‑пого́дачка ’божая кароўка’ (лаг., Шатал.). Укр.нагода ’выпадак, зручны час’, польск.nagoda ’прычына, аказія, выпадак, прыгода’, чэш.náhoda ’выпадак, выпадковасць, няшчасны выпадак’. Усё да *goditi з шырокай семантыкай, у тым ліку ’чакаць зручнага выпадку, рыхтавацца да нечага’, параўн. балг.нагодя се ’прыстасавацца, патрапіць’; зыходным для беларускага слова можа быць дзеяслоў нагадзіцца ’трапіцца, выпадкова сустрэцца, нечакана з’явіцца’, параўн. безасабовы дзеяслоў нагодзіло з супрацьлеглым (адмоўным) значэннем ’не ў пару прынесла каго-н. ці што-н.’ (Нас.). Наяўнасць падобных утварэнняў у народнай мове, здаецца, здымае пытанне аб магчымым пранікненні названага слова з чэшска-польскага арэала або з эмігранцкіх выданняў, дзе яны, на думку Жураўскага (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), «адзначаюцца значна раней, чым у нашых мясцовых беларускіх».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Барычэўскі-Тарнава) Іван Пятровіч
(1810, Мінская губ. — 24.7.1887),
бел. гісторык, археограф, фалькларыст, этнограф. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1833). З 1835 служыў у дзярж. установах. У час. «Санкт-Петербургские ведомости», «Журнал Министерства народного просвещения» і інш. апублікаваў артыкулы «Даследаванне пра паходжанне, назву і мову літоўскага народа», «Урывак з літоўска-рускай гісторыі», «Пра рускі летапіс у Літве, названы «Хроніка Быхаўца». Запісы фальклору паўд. і зах. славян надрукаваны ў яго кнігах «Аповесці і паданні народаў славянскага племя» (ч. 1—2, 1840—41) і «Народныя славянскія апавяданні» (1844). У 1851 асобнай кнігай выйшла яго праца «Праваслаўе і руская народнасць у Літве». Удзельнічаў у зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы выданняўАрхеагр. камісіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́МЕ ((Blume) Фрыдрых) (5.1.1893, г. Шлюхтэрн, Германія — 22.11.1975),
нямецкі музыказнавец. Праф. ун-таў у Лейпцыгу, Берліне, Кілі. У 1927—29 кіраўнік Ін-та муз. навукі, з 1935 супрацоўнік Дзярж. ін-та ням. музыказнаўства. З 1951 кіраўнік створанай ім міжнар. камісіі па арганізацыі выдання «Міжнародны даведнік музычных крыніц». Асн. працы прысвечаны музыцы 16—18 ст., у т. л. І.С.Баху. Рэдактар выданняў «Спадчына нямецкай музыкі» (1935—43), «Нямецкая музычная культура» (1939—45), поўнага збору твораў М.Прэторыуса (1928—40). Заснавальнік і рэдактар энцыклапедыі «Музыка ў гісторыі і сучаснасці» (т. 1—18, 1949—85). Прэзідэнт Міжнар.т-ва музыказнаўства (1958—62).
Літ.:
Festschrift Fr. Blume zum 70. Geburstag. Kassel etc., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ.
Дзейнічаў ў Гродне ў 1909—14. Меў на мэце пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нац. свядомасць моладзі. Кіраўнікі: ксёндз Ф.Грынкевіч, да студз. 1912 К.Колышка, з восені 1913 А.Зянюк. У гурток уваходзілі пераважна вучні мясц. школ, гімназій. Працаваў нелегальна. Меў сувязі з газ.«Наша ніва», бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», бел. кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў С.-Пецярбургскага ун-та і інш. Члены гуртка займаліся літ. творчасцю (З.Верас, Я.Лявіцкі, Колышка), збіралі б-ку бел.выданняў, наладжвалі вечарыны, ставілі спектаклі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭ́ЎСКІ (Арсен Уладзіміравіч) (парт.псеўд.В.Камінскі, Уладак; 5.9.1901, Вільня — 31.8.1931),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Брат І.У.Канчэўскага. У 1919 у Наркамаце асветы Літ.-Бел. ССР, Віленскім губхарчкоме. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. З 1923 чл.ЦККПЗБ. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 4 гады турмы. На I з’ездзе КПЗБ (1928) завочна выбраны канд. у чл.ЦК, пасля вызвалення з турмы (ліст. 1928) кааптаваны ў чл.ЦК, з кастр. 1929 чл. Бюро ЦККПЗБ. Накіроўваў дзейнасць арг-цый «Змагання», Гал. управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў. Трагічна загінуў у Чорным моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’БРА́ЕН (O’Brien) Джэймс [псеўданім, які ператварыўся ў другое імя, Бронтэр (Bronterre); 6.2.1805, г. Гранард, Вялікабрытанія — 23.12.1864], адзін з лідэраў і ідэолагаў чартызму ў Вялікабрытаніі. У 1830-я г. радыкальны журналіст. Быў рэдактарам шэрагу чартысцкіх выданняў, у сваіх артыкулах імкнуўся даць тэарэт. і гіст. абгрунтаванне чартызму: выкрываў класавыя супярэчнасці капіталіст. грамадства, прапаноўваў рэв. шлях пераўтварэння грамадства на сацыяліст. пачатках. Гал. сродкам дасягнення сац. роўнасці лічыў нацыяналізацыю зямлі, прыватную ўласнасць на сродкі вытв-сці разглядаў як ін-т, сумяшчальны з сацыялізмам. У 1840—41 зняволены. З 1848 прыхільнік мірных рэформ. Заснаваная ім у 1849—50 Нац. ліга рэформ пазней далучылася да Інтэрнацыянала 1-га.
славенскі філолаг-славіст. Правадз.чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1938). Д-р філалогіі (1914). У 1910—14 вучыўся ў Венскім і Грацкім ун-тах. З 1919 праф. Люблянскага ун-та. З 1942 акадэмік-сакратар, з 1950 прэзідэнт Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў гіст. граматыку славенскай мовы і дыялекталогію. Склаў «Дыялекталагічны атлас славенскай мовы», «Атлас славенскіх дыялектаў» (абодва 1931). Выдаў «Кароткую гісторыю славенскай мовы» (1936), падрыхтаваў навук. выданне «Брыжынскія помнікі» (1937, з М.Косам). Складальнік і рэдактар некалькіх выданняў «Славенскага правапісу» (1935—50). Збіраў матэрыялы для акад. слоўніка славенскай мовы, запісваў фальклор.