1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат.// Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.
2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.
3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.
[Ад лац. combinatus — злучаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАВУКО́ВЫ СТЫЛЬ,
адзін з кніжных стыляў мовы, які абслугоўвае разнастайныя галіны навукі (тэхн., прыродазнаўчыя, гуманітарныя і інш.) і рэалізуецца ў манаграфіях, навук. артыкулах, дысертацыях, рэфератах, навук. паведамленнях, дакладах і інш. Мае 3 асн. падстылі; уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны. Асн. стылявыя рысы: яснасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, недвухсэнсавасць, бязвобразнасць. Найб. ярка праяўляецца ў пісьмовай форме, у апошні час актыўна пранікае (зберагаючы сваю спецыфіку) і ў вуснае маўленне. У сучасным Н. с. многа розных наменклатурных знакаў, схем, табліц, дыяграм і інш. Н. с. ўласцівы; у лексіцы — шырокае выкарыстанне тэрміналогіі і слоў з абстрактным значэннем; у марфалогіі — пераважнае выкарыстанне некаторых класаў слоў, напр., назоўнікаў, прыметнікаў (каля 13% любога навук. тэксту), займеннікаў мнл. 1-й асобы для ўказання асобы аўтара; у сінтаксісе — складаныя сінтакс. канструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, розныя ўстаўкі, тлумачэнні і інш. Характарызуецца тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі.
Літ.:
Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983;
Стилистика русского языка. 2 изд. Л., 1989;
Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1992;
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАСІ́ЙСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ТЭАТРА́ЛЬНАГА МАСТА́ЦТВА,
адна з буйнейшых тэатр. вышэйшых навуч. устаноў Расіі. Засн. ў 1878 у Маскве як муз. школа, з 1883 Муз.-драм. вучылішча пры Маскоўскім філарманічным т-ве. У 1886 стала першай вышэйшай муз.-тэатр.навуч. установай, дзе выкладалі У.Неміровіч-Данчанка, А.Южын, У.Меерхольд і інш.; сярод выпускнікоў — В.Кніпер-Чэхава, І.Масквін, І.Пяўцоў, А.Ляшкоўская, А.Гогалева, Л.Собінаў і інш. З 1935 пасля шэрагу рэарганізацый наз.Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.В.Луначарскага. З 1992 сучасная назва. Рыхтуе акцёраў і рэжысёраў для драм. і муз. т-раў, эстрады і цырка, тэатразнаўцаў, педагогаў-харэографаў, менеджэраў сцэн. мастацтваў і інш. Ф-ты: акцёрскі, рэжысуры, драмы, тэатразнаўчы, прадзюсерскі, балетмайстарскі (уключае каледж), эстрады (уключае ліцэй), муз.т-ра, сцэнаграфіі. Пры акадэміі існуюць навук.-практычны цэнтр па праблемах акцёрскага і рэжысёрскага майстэрства, музеі, вучэбныт-р, выд-ва, б-ка. Сярод выкладчыкаў акадэміі В.Андроўская, М.Ахлопкаў, Р.Баяджыеў, М.Гарчакоў, А.Джывелегаў, Ю.Завадскі, С.Ігнатаў, А.Лабанаў, Л.Лаўроўскі, С.Макульскі, А.Папоў, М.Пятроў, І.Раеўскі, В.Сахноўскі, Ю.Собалеў, І.Судакоў, М.Тарханаў, У.Філіпаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЯ АСВЕ́ТА»,
выдавецтва Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку. Засн. ў крас. 1951 у Мінску як Дзярж. вучэбна-пед.выд-ваМін-ва культуры Беларусі. З 1963 сучасная назва. Выпускае падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, метадычныя і дыдактычныя выданні для агульнаадук. школы, навук.-папулярную і даведачную л-ру, вучэбна-метадычныя комплексы. Забяспечвае вучэбнай л-рай спец.агульнаадук. школы для дзяцей з затрымкай фіз. развіцця і інш. недахопамі і парушэннямі (ілюстраваныя каляровыя падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі). Стварае вучэбна-метадычныя комплексы: падручнік — вучэбны дапаможнік — метадычныя ўказанні да іх — дыдактычныя матэрыялы — наглядныя дапаможнікі. «Бібліятэка настаўніка пачатковых класаў», «Бібліятэка настаўніка беларускай мовы і літаратуры», «Бібліятэка настаўніка рускай мовы», «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць» дапамагалі настаўнікам весці навучанне на высокім навукова-тэарэт. узроўні. Выдала шмат навук.-пазнавальных кніг для дзяцей у серыях «Школьнікам аб гісторыі Беларусі», «Народныя пісьменнікі Беларусі», «Наша прырода», «Вучням аб прафесіях», а таксама фотаальбомы пра жыццё і творчасць Ф.Багушэвіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, І.Шамякіна і інш., творы М.Гогаля, М.Горкага, Л.Талстога, працы класікаў пед. навукі. Больш за 10 гадоў выходзіла серыя «Бацькам пра дзяцей», надрукавана шмат выданняў па дашкольным выхаванні. У 1977 «Буквар» для нац. школы А.К.Клышкі атрымаў залаты медаль на Лейпцыгскім кірмашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Disziplínf
1) дысцыплі́на;
die ~ befólgen захо́ўваць дысцыплі́ну;
die ~ hálten* [wáhren] падтры́мліваць дысцыплі́ну;
die ~ verlétzen [untergráben*] паруша́ць дысцыплі́ну
2) -, -n прадме́т, (вучэбны, навукі); від спо́рта
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бэ́йсік
[англ. basic, ад b(eginnes) a(llpurpose) s(ymbolic) i(nstruction) c(ode) = універсальны вучэбны код для тых, хто пачынае]
інф. самая простая мова праграміравання, створаная спецыяльна для навучання рабоце на ЭВМ; у пашыранай версіі стала адной з найбольш распаўсюджаных у свеце.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДЫВІ́ЗІЯ,
асноўнае тактычнае злучэнне ў розных відах узбр. сіл многіх дзяржаў. Па прыналежнасці да відаў узбр. сіл, родаў войск, прызначэнні, арг-цыі і ўзбраенні ў гісторыі будаўніцтва ўзбр. сіл вядомы Д.: пяхотныя, стралк., мотастралк., матарызаваныя, механізаваныя, кав., танк. (бранятанкавыя), артыл., авіяц., паветрана-дэсантныя, дэсантна-штурмавыя, ППА, марской пяхоты і інш. Прызначаны для вядзення бою ў складзе больш буйных фарміраванняў (армія, корпус і інш.), а ў некат. выпадках і самастойна. Д. сухапутных узбр. сіл складаюцца з палкоў, брыгад, батальёнаў і інш.вайск. падраздзяленняў. Стралк. Д. ўзбр. сіл СССР часоў 2-й сусв. вайны мела ў сваім складзе 3 стралк. палкі, артыл. брыгаду, самаходна-артыл. і зенітна-артыл. дывізіёны, сапёрны і вучэбны батальёны, батальён сувязі і інш. падраздзяленні. У пасляваен. перыяд у стралк. Д. ўведзены танкасамаходны полк, павялічылася яе рухомасць і агнявая магутнасць; стралк. Д. перафарміраваны ў мотастралковыя.
У ВПС многіх дзяржаў ёсць авіяц. Д. для падтрымкі сухап. войск з паветра, паветр. разведкі і выканання інш. задач. Звычайна авіяц. Д. маюць некалькі авіяц. палкоў або эскадраў аднаго роду авіяцыі ад 45 да 200 і больш самалётаў. У ВМФ Д. караблёў прызначана для вядзення самаст. баявых дзеянняў на марскіх прасторах або пры ўзаемадзеянні з інш. злучэннямі караблёў. Могуць складацца з некалькіх караблёў 1-га рангу і інш. меншых баявых адзінак. Падзяляюцца на Д. надводных і падводных караблёў.