2. Умацаванае месца (у крапасных збудаваннях і па палявых пазіцыях) для ўкрыцця і абароны ў выпадку адступлення.
[Фр. retirade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артыле́рыя, -і, ж.
1. Агнястрэльнае ўзбраенне (гарматы, гаўбіцы, мінамёты і пад.).
Супрацьтанкавая а.
Цяжкая а.
2. Род войск з такім узбраеннем.
Служыць у артылерыі.
3. Навука, якая вывучае тэхніку агнястрэльнай зброі (гармат, гаўбіц і пад.) і яе прымяненне.
|| прым.артылеры́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Высадка войск на тэрыторыю праціўніка.
Зрабіць д.
2. Войскі, высаджаныя з караблёў, самалётаў і пад. на тэрыторыю праціўніка для баявых аперацый.
Марскі д.
Паветраны д.
Высадзіць д.
|| прым.дэса́нтны, -ая, -ае.
Дэсантныя войскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́та, -ы, ДМ ро́це, мн. -ы, рот, ж.
Падраздзяленне ў пяхоце і некаторых іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.
Камандзір роты.
Санітарная р.
Цэлая р. каго-н. (перан.: надта многа).
|| прым.ро́тны, -ая, -ае.
Р. камандзір.
Загад ротнага (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фланг, -а, мн. -і, -аў, м.
Левы ці правы край шарэнгі, фронту, размяшчэння войскі пад.
Ударыць з фланга.
|| прым.фланго́вы, -ая, -ае.
Ф. ўдар.
Фланговая пазіцыя.
Ф. марш (рух уздоўж фронту праціўніка, які здзяйсняецца з мэтай ахапіць ці абысці яго фланг).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГАЛДО́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (3.3.1900, г. Барысаў Мінскай вобл. — 14.11.1975),
генерал-лейтэнант інж.войск (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1923), Вышэйшыя акадэм. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на воз. Хасан (1938). У Вял.Айч. вайну нач.інж.войск арміі на Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Да 1961 нач.інж.войскваен. акруг, нам.нач.інж.войскМін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разузна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і разведаць. Яшчэ патрэбна было .. разузнаць сілу польскіх войск, якія знаходзяцца блізка ад гміны, дзе павінен адбыцца суд над сялянамі.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАШЛЯКО́Ў (Аляксей Іванавіч) (18.2.1901, с. Галянішчава Сапажкоўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 12.12.1973),
савецкі военачальнік. Маршал інж.войск (1961), Герой Сав. Саюза (1945). У арміі з 1920. Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1931 і 1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1951). У 1933—38 служыў у інж. войсках БВА. З вер. 1939 нач.інж.войск 4-й арміі, у складзе якой удзельнічаў у вызв. паходзе сав.войск у Зах. Беларусь (вер. 1939), кіраваў работамі па інж. абсталяванні зах. граніцы СССР, буд-ву Брэсцкага ўмацаванага р-на, рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага канала. У пач.Вял.Айч. вайны арганізоўваў інж. забеспячэнне абароны сав.войск каля Бабруйска і Магілёва, у ліп. 1941 — студз. 1942 нам.нач.інж. ўпраўлення Цэнтр. і Бранскага франтоў. У 1942—45 нам. камандуючага — нач.інж.войскПаўд., Сталінградскага, Данскога, Цэнтр., Бел., 1-га Бел. франтоў. Удзельнічаў у забеспячэнні паспяховага фарсіравання Дняпра, Бярэзіны, Друці і Зах. Буга. Арганізаваў інж. забеспячэнне войск 1-га Бел. фронту ў Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях (1945). Пасля вайны на адказных пасадах у інж. войсках, у 1952—65 нач.інж.войскСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ціскі́, -о́ў.
1. Прыстасаванне для заціску і трымання прадмета пры яго апрацоўцы.
2.перан. Тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча.
◊
Узяць у ціскі —
1) прыгнятаючы, поўнасцю падпарадкаваць сабе;
2) пра двухбаковы ахоп войск праціўніка.
|| прым.ціско́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ула́н, ‑а, м.
У арміі царскай Расіі і некаторых замежных арміях — салдат або афіцэр лёгкай кавалерыі. Паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы.. Пяхотныя часці, сапёрныя, артылерысты, уланы...Пестрак.
[Польск. ułan з тур.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)