1. Сіла крыніцы святла; ступень яркасці адлюстравання.
2. Аптычная велічыня, якая вызначае яркасць адлюстравання аптычнага прыбора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паме́р ’велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях; ступень, развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы, здарэння і г. д.’ (ТСБМ), ’плата натурай за памол’ (ТС, Мат. Гом.), паме́ра ’вымярэнне зямлі’ (Нас., Гарэц.). Укр.помі́р ’вымярэнне зямлі’, польск.pomiar ’вымярэнне, абмер, прамер’, чэш.poměr ’адносіны’, славац.pomer ’адносіны; сувязь’, серб.-харв.pómer ’зрушэнне, ссоўванне’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памерыць < мерыць (гл.). З прычыны розніцы ў семантыцы, відаць, самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кошт, -у, М -шце, м.
Выражаная ў грашах вартасць чаго-н. або велічыня затрат на што-н.
К. паліто.
К. вытворчасці.
◊
На чый (які) кошт; за чый (які) кошт — на чые-н. сродкі, грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метра́ж, ‑у, м.
1. Даўжыня, велічыня чаго‑н., выражаная ў метрах.
2. Плошча якога‑н. памяшкання ў квадратных метрах. Метраж кватэры.
[Фр. metrage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магніту́да
(лац. magnitudo = велічыня)
умоўная велічыня, якая характарызуе агульную энергію пругкіх ваганняў, выкліканых землетрасеннямі або выбухамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТО́НКАЙ СТРУКТУ́РЫ ПАСТАЯ́ННАЯ,
безразмерная фіз.велічыня, што характарызуе эл.-магн. ўзаемадзеянне элементарных часціц; адна з фундаментальных фізічных пастаянных. Вызначаецца формулай: a = e2/(ħc) ≈ 1/137, дзе e — зарад элементарны, ħ = h/(2π), h — Планка пастаянная, c — скорасць святла ў вакууме. Паводле найб. дакладных вымярэнняў α−1 = 137,0359895(61). Вызначае тонкую структуру ўзроўняў энергіі атама (велічыня расшчаплення прапарцыянальная α2), з чым звязана назва самой канстанты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЭЛЕКТРААДМО́ЎНАСЦЬ,
велічыня, якая характарызуе здольнасць атама да палярызацыі кавалентных сувязей. Калі пры ўтварэнні двухатамнай малекулы A—B электроны зрушваюцца ў бок атама B, то ён лічыцца больш электраадмоўным, чым атам A. Для колькаснай ацэнкі выкарыстоўваюць шэраг метадаў (Полінга, Малікена і інш.), заснаваных на геаметрыі малекул, тэрмахім. даных, спектральных характарыстыках. Велічыня Э. выкарыстоўваецца ў фіз.-хім. даследаваннях для вызначэння параметраў кавалентных сувязей (палярнасці, частаты ваганняў, даўжыні) і інш.