Стаўды́р ‘плот, агароджа’ (Сцяшк. Сл.), ‘упарты, някемлівы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.), сталды́р ‘высокі, няўклюдны чалавек’ (кір., Нар. сл.), сто́ўдыр ‘валацуга’ (Сцяшк. Сл.), стаўду́р ‘тупы, разумова недаразвіты чалавек’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.), сюды ж стаўдырава́ты ‘высокі’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, набліжанае да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jockey

[ˈdʒɑ:ki]

1.

n., pl. -eys

1) жаке́й -я m.

2) Obsol. бадзя́га, валацу́га -і m. & f., жабра́к -а́ m.

2.

v.

1) е́зьдзіць жаке́ем

2) манэўрава́ць, лявірава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Блэ́ндаць ’бадзяцца’, блэ́нда ’валацуга’. Гл. блы́ндаць ’тс’. Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 50 і V (2), 1969, 160), праўда, указаў адначасова і на няпэўнасць балтыйскай этымалогіі. Сапраўды, мы маем для бел. мовы дакладную адпаведнасць ва ўкр. дыял. бле́ндати, пле́ндати ’бадзяцца’, якое Рыхардт (Poln., 35) лічыць запазычаннем з польск. blędzieć, błą̃dzić.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёнтаць ’блытаць’ (беласт., Сл. ПЗБ; Сцяц.; Сцяшк. Сл.; Скарбы), ’хадзіць памаленьку, трохі рухацца’ (Скарбы), плёнта ’валацуга’ (Скарбы), плёнтацца ’блытацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.: Скарбы), ’бадзяцца’, ’гаварыць абы-што’, пле́нтацца ’бадзяцца’ (Сцяшк. Сл.). З польск. plątać (się) ’блытацца’, ’збівацца’, ’круціцца’, ’заплятацца’, ’блытаць’, ’ісці няпэўным крокам’, ’ускладняць’, якое з прасл. Splątali — дзеяслова шматразовага дзеяння ад прасл. *plęsti > польск. pięść (się)/pleść < прасл. *plesii (Варбат, Этимология–1983, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блы́ндаць ’бадзяцца’ (Касп., Арх. ГУ, Янк. I, Сцяшк. МГ, Янк. Мат.), блы́ндзець ’тс’ (Сцяшк. МГ), блэ́ндаць ’тс’ (Янк. Мат.), блы́нда, блэ́нда ’бадзяга’ (Янк. Мат.). Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Параўн. лат. blìndêtiês ’бадзяцца’, blinda ’бадзяга, валацуга’, літ. blañdotis, blandýtis ’бадзяцца’. Падрабязна Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50 (там жа літ-pa і ўказанне на некаторыя этымалагічныя цяжкасці). Не выключаецца, што некаторыя формы маглі быць запазычаны з польск. Гл. блэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валанты́р ’бадзяга, лодыр’ (Нас.). Магчыма, н устаўны гук, як у валанцуга < валацуга (КСП). Тады валантыр < валатыр, якое ў сваю чаргу да волат і суфікса ‑ыр. Адносна такой суфіксацыі гл. SP, 2, 28. Шанскі (1, В, 151) адзначае, што гэта слова ў формах валентир, волунтер, волунтир (< англ. volunteer ’добраахвотнік’) здаўна ўжывалася ў рускай мове. Не выключана, што адна з іх захавалася ў беларускай мове, набыўшы негатыўнае значэнне пад уплывам збліжэння з валачыцца, валэндацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

laufer

м.

1. шахм. слон;

2. уст. ганец;

3. уст. дарожка (для ўпрыгожвання стала і інш.); дыванок;

4. уст. разм. бадзяга; валацуга

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

observation

[,ɑ:bzərˈveɪʃən]

n.

1) назіра́льнасьць f., нагля́д -у m.

to keep under observation — трыма́ць пад нагля́дам

2) назіра́ньне n.

The tramp escaped observation — Валацу́га ўцёк ад назіра́ньня

3) назіра́ньне, дасьле́даваньне n.

4) заўва́га, за́цемка f., вы́казаная ду́мка, камэнта́р -у́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Туля́г ‘вялікае воблака, хмара’ (І. Пташнікаў), туля́х ‘светлае воблака ў пагодлівы дзень’ (віл., ЛА, 5), туля́г, тулягі́ ‘воблакі’ (віл., ЛА, 2). Да туля́цца (гл.), метафара на базе туляга ‘вандроўнік, валацуга’, параўн. іншыя метафарычныя назвы хмар і аблокаў: дзед (мін., ЛА, 2), буго́р (гом., ЛА, 2); апошняе Непакупны (Мовознавство, 1998, 2–3, 62–77) параўноўвае з літ. gùburas ‘бугор’, ‘хмара’ і адпаведнымі з’явамі ў іншых мовах, што дазваляе трактаваць іх як семантычную індаеўрапейскую ўніверсалію. Форма м. р. туляг, магчыма, пад уплывам во́блак м. р. (Некр. і Байк. і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)