НЕ́ЙВА (Neiva),

горад на ПдЗ Калумбіі, на р. Магдалена. Адм. ц. дэпартамента Уіла. Засн. ў 1539. Каля 280 тыс. ж. з прыгарадамі (1998). Аэрапорт. Вытв-сць на экспарт саламяных капелюшоў-панам; харчасмакавая і тэкст. прам-сць. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (пераважна кава). Ун-т.

т. 11, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ЎЛУ, Улеабарг (фін. Oulu, швед. Uleåborg),

горад на З Фінляндыі. Адм. цэнтр ляні Оўлу. Каля 110 тыс. ж. (1999). Порт пры ўпадзенні р. Оўлу-Іокі ў Батнічны зал. Аэрапорт. Прам-сць: лесапільная, цэлюлозна-папяровая, хім., харчовая. Традыц. вытв-сць скур і скураных вырабаў. Ун-т.

т. 11, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЭ́ЙРА (Pereira),

горад на З Калумбіі, у даліне р. Каўка. Адм. ц. дэпартамента Рысаральда. Засн. ў 1836. Каля 500 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вытв-сці кавы і жывёлагадоўлі. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарная. 2 ун-ты.

т. 12, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОРТ-СУДА́Н,

горад на ПнУ Судана, у прав. Касала. Засн. ў 1908. Каля 300 тыс. ж. (2000). Гал. порт краіны на Чырвоным м. Чыгункай і аўтадарогамі злучаны з далінай р. Ніл. Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., тэкст., суднарамонтная, харчовая. Паблізу — здабыча солі з марской вады.

т. 12, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛАКО́ВА,

горад у Расіі, цэнтр раёна ў Саратаўскай вобл., на левым беразе р. Волга. Засн. ў 1762. 208,7 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Хім. (хім. валокны, мінер. ўгнаенні, гумава-тэхн. вырабы і інш.), машынабуд. прам-сць. Саратаўская ГЭС. Балакоўская АЭС. ВНУ. 3 музеі.

т. 2, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́БА-ДЫЎЛА́СА (Bobo-Dioulasso),

горад на ПдЗ Буркіна-Фасо. Адм. ц. прав. Уэ. 228,7 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр краіны. Вытв-сць пальмавага алею і харч. прадуктаў; бавоўна- і рысаачыстка, апрацоўка сізалю. Запалкавая і цыгарэтная ф-кі. Дрэваапрацоўка. Саматужнае дыванаткацтва.

т. 3, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЯ́НІЯ (Goiânia),

горад у Бразіліі, адм. ц. штата Гаяс. Засн. ў 1933—34. 920,8 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага і горнапрамысл. (алмазы, руды металаў) раёна. Прам-сць: харч. (мясахаладабойная, малочна-кансервавая і інш.), дрэваапр., хім., цэм., папяровая. 2 ун-ты.

т. 5, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУІ́С-ДЫ-ФО́РА (Juiz de Fora),

горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1709. Каля 450 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., цукр., піваварная, гарбарна-абутковая. ГЭС на р. Параібуна. Ун-т.

т. 6, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІКІ́ТАС (Iquitos),

горад на ПнУ Перу, адм. ц. дэпартамента Ларэта. Засн. ў 1863. 269,5 тыс. ж. (1993). Порт на р. Амазонка (даступны для марскіх суднаў). Аэрапорт. Нафтаперапр., тэкст., дрэваапр. прам-сць. Цэнтр с.-г. (бавоўна, тытунь, рыс) і лесапрамысл. (каўчук, арэхі тагуа, смолы) раёна. Нац. ун-т.

т. 7, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕНІ́ТРА (араб. Міна-Хасан-Тані),

горад на ПнЗ Марока. Адм. ц. прав. Кенітра. Каля 200 тыс. ж. (1997). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Порт на Атлантычным ак., у вусці р. Себу (вываз с.-г. і мінер. сыравіны). Прадпрыемствы харчасмакавай (мукамольнай, агароднінакансервавай), тэкст., металаапр., хім. прам-сці.

т. 8, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)