каза́льніца, ‑ы, ж.

Уст. Амбон. Не веру купленым прарокам, Што з казальніц за грошы лгуць І сочаць прагавітым вокам, Скуль больш чырвонцаў ім нясуць. Купала. Ксёндз узышоў на балкон-казальніцу, адкашляўся і пачаў гаварыць казань. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашклёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зашкліць.

2. у знач. прым. Са шклянымі сценкамі або дзвярамі. Зашклёная шафа. □ У зашклёнай тэлефоннай будцы .. стаялі дзве дзяўчынкі і абедзве разам нешта крычалі ў тэлефонную трубку. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́жык, ‑а, м.

Тое, што і нож; невялікі нож. Скроб.. [дзядзька Яўтух] ножыкам бульбіну ды моўчкі хаваў сваю добрую ўсмешку ў сівых вусах. Бялевіч. Шура спыніўся, выняў з кішэні складаны ножык і тронкамі пастукаў у каменную сцяну. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славалю́бства, ‑а, н.

Жаданне славы, імкненне да яе. Відаць было, што .. [гаспадар] — не без славалюбства — ганарыцца і гэтым зборышчам, .. і атмасферай дасціпнасці, лёгкай ігры мазгавых звілін, спрэчак і ўсяго іншага. Караткевіч. Маладому машыністу варожа пачуццё славалюбства. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устро́йства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. устройваць — устроіць і устройвацца — устроіцца.

2. Канструкцыя чаго‑н. Транспартнае ўстройства на лініі, якую адладжвала Галя, працавала кепска. Арабей.

3. Прыбор, механізм, прыстасаванне. Лічыльна-рашаючае ўстройства. Рэгулюючае ўстройства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухаласту́ю, прысл.

Без карысных вынікаў, дарэмна. Матор працуе ўхаластую. □ Шафёр.. газануў — колы закруціліся ўхаластую, ні ўзад, ні ўперад. Гроднеў. Дзераш бачыць, што рабочыя многа працуюць ухаластую, рухаюцца ў беспарадку, і Дзераш падае ім ідэю канвеера. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.

Дзейнасць, учынак, вартыя павагі, высокай ацэнкі. Атрымаць па заслугах. Якая заслуга, такая і пашана. □ Заслуга пісьменніка ў тым, што ён убачыў галоўнае ў .. рэчаіснасці, у мастацкіх вобразах раскрыў сутнасць яе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і навыдумваць. [Язэпа] абступілі, дзівіліся, перамаўляліся: — Маленькая якая [міна], а сіла вялікая... — Навыдумлялі на нашы галовы... Асіпенка. Такога [Алаіза] навыдумляе, так настрашыць дзяцей, што тыя аж да бабкі ўцякалі на паратунак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Неўсвядомлены, інстынктыўны, няясны. Усё жыццё сваё.. [Жан] пачынаў рабочы дзень з падсвядомай іскрай надзеі, што новы дзень прынясе яму нейкую.. радасць. Шамякін. [Алаіза] баялася азірнуцца, адчувала нейкім падсвядомым пачуццём, што чалавек ідзе за ёю наўмысля. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу. Арабей. Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)