рассыпны́, -а́я, -о́е.

Які захоўваецца, утрымліваецца, прадаецца без упакоўкі, россыпам.

Р. цэмент.

Р. цукар.

Р. тавар.

○

Рассыпны строй — баявы строй пяхоты, у якім стралкі размяшчаюцца ланцугом на значнай адлегласці адзін ад аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самавынішчэ́нне, ‑я, н.

Знішчэнне саміх сябе або адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зблі́зіцца, зблі́жуся, зблі́зішся, зблі́зіцца; зак.

1. Наблізіцца адзін да аднаго.

Машыны зблізіліся.

2. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

Новыя суседзі з намі хутка зблізіліся.

|| незак. збліжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. збліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што (разм.).

1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.

К. ніткі.

Свінні калашмацілі снапы.

2. Біць.

Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.

|| зак. адкалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разасяро́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Раздзяліўшыся на драбнейшыя групы, размеркавацца асобна адзін ад аднаго, у некалькіх месцах.

Войска разасяродзілася на вялікай плошчы.

|| незак. разасяро́джвацца, -аецца.

|| наз. разасяро́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́яцца, ла́юся, ла́ешся, ла́ецца; ла́йся; незак.

1. Гаварыць лаянкавыя словы.

2. з кім і без дап. Сварыцца, зневажаць адзін аднаго грубымі, абразлівымі словамі.

|| зак. пала́яцца, -ла́юся, -ла́ешся, -ла́ецца; -ла́йся.

|| наз. ла́янне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маза́іка, -і, ДМ -за́іцы, ж.

Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго.

Каляровая м.

М. жыцця (перан.).

|| прым. мазаі́чны, -ая, -ае.

Мазаічная карціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарэ́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -рэ́нг і -аў, ж.

Ваенны строй, у якім людзі стаяць адзін каля аднаго на адной лініі.

Выстраіцца ў дзве шарэнгі.

Першая ш.

|| прым. шарэ́нгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабада́цца, ‑аецца; зак.

Перабадаць адзін аднаго. Перабадаліся каровы ў статку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друг​II / друг друга а) для м. рода адзі́н аднаго́ (адзі́н друго́га); б) для ж. рода адна́ адну́ (адна́ другу́ю); в) для ср. и разных родов адно́ аднаго́ (адно́ друго́га);

бра́тья лю́бят друг друга браты́ лю́бяць адзі́н аднаго́;

де́ти лю́бят друг друга дзе́ці лю́бяць адно́ аднаго́ (адно́ друго́га);

брат с сестро́й лю́бят друг друга брат з сястро́й лю́бяць адно́ аднаго́ (адно́ друго́га);

друг другом а) для м. рода адзі́н адны́м (адзі́н другі́м); б) для ж. рода адна́ адно́й (адна́ друго́й); в) для ср. и разных родов адно́ адны́м (адно́ другі́м);

они́ дово́льны друг другом яны́ задаво́лены адзі́н адны́м (адна́ адно́й, адно́ адны́м);

друг за друга а) для м. рода адзі́н за аднаго́ (адзі́н за друго́га); б) для ж. рода адна́ за адну́ (адна́ за другу́ю); в) для ср. и разных родов адно́ за адно́ (адно́ за друго́е).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)