rainwear [ˈreɪnweə]n. непрамака́льнае адзе́нне; непрамака́льны абу́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хала́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца.

Рабочы х.

2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую.

|| памянш. хала́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. хала́тны, -ая, -ае.

Халатная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тога,

верхняе адзенне грамадзян Старажытнага Рыма.

т. 15, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сярмя́га, -і, ДМя́зе, мн. -і, -мя́г, ж.

Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна.

|| прым. сярмя́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гімнасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, прынятая як ваеннае форменнае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пано́шаны, -ая, -ае.

Пра адзенне: які быў ва ўжытку, такі, які ўжо насілі.

П. капялюш.

|| наз. пано́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бравэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Кароткае верхняе мужчынскае адзенне, звычайна з аўчын, абцягнутых саматканым сукном.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абно́скі, -аў, адз. абно́сак, -ска, м. (разм.).

Падношанае кім-н. адзенне, абутак; рыззё.

Хадзіць у абносках.

Насіць чужыя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж. (разм.).

Новая, нядаўна набытая рэч (звычайна адзенне, абутак).

Надзець абноўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднабо́ртны, -ая, -ае.

Пра верхняе адзенне: з гузікамі па краі аднаго борта і петлямі па краі другога.

А. пінжак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)