іншы прыметнік

  1. Другі, які адрозніваецца ад гэтага.

    • Іншыя парадкі.
    • Іншая думка.
  2. Які-небудзь, некаторы.

    • Іншаму (назоўнік) такая размова не даспадобы.

Фразеалагізмы:

  • Іншы раз — часам.
  • Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.
  • Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)