аб1 прыназоўнік

  1. з В. Указвае на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння.

    • Спатыкнуцца аб камень.
    • Стукнуцца аб вушак.
  2. з М. Указвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця.

    • Клапаціцца аб дзецях.
    • Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (прыказка).
  3. з М. Паказвае на прадмет харчавання.

    • Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка).
  4. з В. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне (размоўнае).

    • Работу выканалі аб адзін дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)