Прасце́рці ’распасцерці’ (ТСБМ). Рус. простере́ть, простру́, ітэратыў простира́ть, укр. просте́рти, простира́ти, в.-луж. přestrěć, н.-луж. pšestŕeś, pśesćeraś, чэш. prostřit, славац. prestrieť, prestierať, серб.-харв. про̀стријети, славен. prostrẹ́ti, prostírati, балг. простра́, прости́рам, макед. простре, простира, ст.-слав. прострѣти, таксама простьрѣти ’цягнуць, нацягваць; прасцірацца’. Прасл. *(pro‑)sterti (Фасмер, 3, 379). У славянскіх мовах звязана чаргаваннем галосных з *prostorъ (гл. прастора) і *storna (гл. старана). Роднасныя: ст.-інд. stṛṇā́ti, stṛṇṓti, stárati ’ён сыпе, кідае’, авест. staraiti ’распасціраць’, лат. stirinât ’рухаць, трэсці’, лац. sternō, strāvī, strātum ’сыпаць, рассцілаць’ і інш. (Траўтман, 287; Вальдэ-Гофман 2, 590 і наст.; Махэк₂, 589; ESJSt, 12, 727, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)