штонікі назоўнік | размоўнае

Кароткія або невялікія штаны.

  • Дзіцячыя ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

што́нікі, -каў ед. нет, разг. штани́шки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

штонікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Памянш. да штаны; кароткія дзіцячыя штаны. Хлопчыку было так добра, так радасна, што ён забыўся і на разадраную калашыну сваіх новых штонікаў, і на паранены палец. Юрэвіч. Юрка бег за Людай па сцежцы, смешна падкідаючы голымі каленцамі шырокія калашыны кароткіх штонікаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штани́шки разг. што́нікі, -каў ед. нет по́ртачкі, -чак ед. нет;

де́тские штани́шки дзіцячыя што́нікі (по́ртачкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Strámpelhös¦chen

n -s, - паўзункі́ (штонікі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

штыкетны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штыкетніка, зроблены з яго. За рэдкай штыкетнай агароджаю, матляліся на вяроўцы жоўтыя і блакітныя дзіцячыя штонікі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spodenki

мн. штонікі; трусікі;

spodenki kąpielowe — плаўкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дудачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўдолькі ’ў абход’ (смарг., Сл. ПЗБ). Магчыма, ад удоль ’наўсцяж’, параўн. рус. вдоль ’тс’, або з *на‑ўдалекі, гл. далёкі, з «узнаўленнем» о пад націскам, параўн. дыял. штаны, але штонікі і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карно́ткі ’кароткі’ (зэльв. Сцяц.; Шатал.). Параўн. карнет (гл.) ’тс’, да карпаць (гл.). Непасрэднае ўтварэнне ад карнаты + суфікс ‑ъkъ, магчыма, пад уплывам кароткі. Пераход а > о або пад націскам (тыпу штаны > штонікі), або таксама па аналогіі з кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)