станоўчы прыметнік

  1. Які выражае адабрэнне, згоду.

    • С. водзыў.
    • Станоўчая характарыстыка.
  2. Які мае дадатныя якасці, які заслугоўвае адабрэння.

    • Станоўчыя вынікі.
    • Станоўчая роля вынаходніцтва.
  3. Які характарызуецца дадатнымі якасцямі, рысамі.

    • С. герой п’есы.

|| назоўнік: станоўчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

стано́ўчы положи́тельный;

с. во́дзыў — положи́тельный о́тзыв

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

станоўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае адабрэнне. Станоўчы водзыў. Станоўчая характарыстыка. // Які выражае згоду. Станоўчы адказ.

2. Які мае дадатныя ўласцівасці, якасці; які заслугоўвае адабрэння. Станоўчы прыклад. Станоўчыя вынікі. ▪ Граматыка В. А. Тарашкевіча адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні пачатковых ведаў па роднай мове і доўгі час служыла падставай для ўкладальнікаў пазнейшых школьных граматык. Суднік. Моўныя з’явы запазычваюцца ў выніку ўзрастаючых патрабаванняў да мовы, што з’яўляецца станоўчым фактам прагрэсіўнага развіцця. Жураўскі.

3. Які характарызуецца дадатнымі якасцямі. Станоўчы вобраз аповесці. ▪ Сам Лукаш быў чалавек станоўчы. Не курыў, піў у меру і пры выпадку. Чарнышэвіч. Пры ўсіх сваіх недахопах Рыгор Карпавіч меў адну вельмі станоўчую рысу: ніколі не хлусіў самому сабе, заўсёды дашукваўся прычыны сваіх паводзін. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стано́ўчы ‘дадатны’, ‘які заслугоўвае адабрэння’ (ТСБМ), ‘рашучы’ (Ласт.). Польск. stanowczy ‘рашучы, катэгарычны’ < stanowić ‘станавіць’. Беларускае, відаць, з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

одобри́тельный стано́ўчы, пахва́льны;

одобри́тельный о́тзыв стано́ўчы (пахва́льны) во́дзыў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

адабрэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. адобрыць.

  2. Пахвала, станоўчы водгук.

    • Учынак заслугоўвае адабрэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

стано́ўча нареч. положи́тельно; см. стано́ўчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

стано́ўчасць ж. положи́тельность; см. стано́ўчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

approving [əˈpru:vɪŋ] adj. пахва́льны, стано́ўчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пазітыуны прыметнік

  1. гл. пазітыў.

  2. Заснаваны на фактах, на вопыце, станоўчы (кніжнае).

    • Пазітыўная праграма.
  3. Выражаны ў станоўчай форме; процілегласць негатыўны (кніжнае).

    • П. бок справы.

|| назоўнік: пазітыўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)