дадатны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння. Былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Колас.

2. Які выражае адабрэнне; станоўчы. Дадатная ацэнка.

3. Большы, чым нуль. Дадатны лік. Дадатная велічыня. Дадатная тэмпература.

4. Які мае адносіны да віду электрычнасць часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш. Дадатны зарад.

5. у знач. наз. дадатнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца станоўчымі якасцямі; проціл. адмоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахулі́ць ’даручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав. хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл. xula (xuliti), роднаснае з xvala < iʼ©.‑e. *sou‑ /-: su‑ö‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш. пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супрацьстаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак., звычайна каму-чаму.

1. Быць супрацьпастаўленым, супрацьлеглым у адносінах да каго‑, чаго‑н. Станоўчы герой Змітрака Бядулі супрацьстаіць існуючаму ладу ў асноўным сваімі маральнымі і сацыяльнымі запатрабаваннямі. Каваленка. Лявону супрацьстаіць у п’есе дружны калектыў калгаснікаў, у тым ліку і жонка з дачкою. Гіст. бел. сав. літ.

2. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго‑н. Супрацьстаяць парывам ветру. // Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне. Супрацьстаяць знешнім уплывам. / Пра ўзброеныя сілы. войска ў вайне, бітве і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

positive [ˈpɒzətɪv] adj.

1. пэ́ўны, безумо́ўны, бясспрэ́чны;

a positive refusal цвёрдая адмо́ва;

a positive proof бясспрэ́чны до́каз

2. упэ́ўнены;

Are you sure? – Yes, I’m positive. Вы ўпэўнены? – Так, абсалютна.

3. стано́ўчы, канструкты́ўны;

a positive reaction стано́ўчая рэа́кцыя;

positive thinking канструкты́ўная ду́мка

4. math., phys. дада́тны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

korzystny

korzystn|y

1. выгадны;

2. спрыяльны; карысны;

~e warunki — спрыяльныя ўмовы;

3. добры; станоўчы;

~y wpływ — добры ўплыў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыхільны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць.. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім — падабаецца спяваць. Трапляюцца й прыхільныя да пляшкі... Корбан.

2. Які выказвае сімпатыі, спагаду да каго‑, чаго‑н., спачувае каму‑н.; добразычлівы. Яму яшчэ не даводзілася мець такіх прыхільных і шчыра зацікаўленых слухачоў. Машара. // Які выяўляе адабрэнне, спагаду, спачуванне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк. Арабей. — Блудны сын, блудны сын! — [бацькавы рукі] сціснулі Стасеву постаць у прыхільным моцным абдымку. Мікуліч.

3. Які выказвае адабрэнне; станоўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкамендаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

1. Станоўча характарызуючы каго‑, што‑н., прапанаваць выкарыстаць на службе, рабоце і пад. Рэкамендаваць настаўніка. Рэкамендаваць кнігу. ▪ [Кавалёў:] — Я выклікаў вас па важнай справе. Мне рэкамендавалі вас як добра пісьменнага чалавека. Чарнышэвіч. // Даць (даваць) каму‑н. пісьмовы станоўчы водзыў для ўступлення ў якую‑н. арганізацыю ці паступлення на працу. Камуністы, якія некалі рэкамендавалі .. [Карніцкага] у партыю, вучылі быць заўсёды ініцыятыўным і настойлівым, вучылі заўсёды глядзець наперад! Паслядовіч.

2. Параіць (раіць), прапанаваць зрабіць што‑н., заняцца чым‑н. Рэкамендаваць заняцца спортам.

3. Назваць (называць) пры знаёмстве. Тым часам Генрых падаў руку, пачаў рэкамендаваць мяне студэнту. — Браніслаў! — неахвотна кінуў той, вітаючыся. Карпюк. [Ларыса:] — Хадзі сюды, Люба... Ты, можа, незнаёма з маім фурманам — рэкамендую. — А фурман скочыў з перадка, падбег і ўхапіў Любіны рукі. — Ігнась!.. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згода, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Станоўчы адказ, дазвол на што‑н. Даць згоду. Кіўнуць у знак згоды. ▪ Цімка, не пытаючыся згоды, узяў Кіру і Лёдзю пад рукі і павёў на Цэнтральную плошчу. Карпаў. Мясцовая фабрыка.. закрылася, і Джыавані са згоды сям’і разам з групай суайчыннікаў паехаў за акіян. Лынькоў.

2. Узаемная дамоўленасць; дагавор. Прыйсці да згоды. ▪ Князі тым часам між сабою Праз пасланцоў перагаворы Вядуць, каб справу скончыць згодай. Бітэль.

3. Супадзенне думак; аднадушша. Выказаць згоду з рашэннямі з’езда.

4. Мірныя, сяброўскія адносіны. Жыць у згодзе. ▪ Няхай жа будзе Між намі згода, Дружба, людзі, Ад году ў год, Ад веку ў век! Бялевіч. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.

5. безас. у знач. вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма. Значыць — згода, значыць, не пярэчыш, значыць, дачакаюся сустрэчы. А. Вольскі. — Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе. Зарэцкі.

•••

У згодзе з чым (кніжн.) — у адпаведнасці з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыве́т ’зварот да блізкага пры сустрэчы’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ), пріве́тка ’прывітанне’ (Бяльк.), прывітанка ’тс’ (Нік. Очерки); сюды ж дзеясловы прыве́ціць ’прыязна, ласкава сустрэць каго-небудзь, аднесціся да каго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., Ян.), прыве́ціцца ’прывітацца’ (чэрв., Сл. ПЗБ), прывіта́ць, прывіта́цца (Мік., Байк. і Некр., Пал., ТСБМ; воран., ашм., ігн., Сл. ПЗБ). Маючы на ўвазе ст.-слав., балг. і ст.-рус. формы, можна выказаць меркаванне аб працягу прасл. *privětiti > *privětъ, якое ў сваю чаргу з’яўляецца прэфіксальным утварэннем ад добра адлюстраванага ў славянскіх мовах прасл. *vět‑ (у другой ступені чаргавання — *vit‑). Укр. привіт ’прывітанне, вітанне’, привіта́ти ’прыняць каго-небудзь, павітацца з кім-небудзь’, привіта́тися ’павітацца’, привіта́ння ’прывітанне, вітанне’, рус. приве́т ’прывітанне’, приве́тить ’даць станоўчы адказ свату жаніха пры першым наведванні нявесты’, привита́тъ ’ветліва, ласкава адносіцца, звяртацца да каго-небудзь, берагчы каго-небудзь’, стараж.-рус. привитати ’знайсці прытулак’, привѣтъ ’вітанне, зварот; выслоўе, слова; намер’, польск. przywitać się ’прывітацца’, балг. привѐт, прѝвет ’прывітанне’, ст.-слав. привитати ’пасяліцца, знайсці прытулак’, ’намер, (добрая) задума’. Аб развіцці значэнняў лексем, звязаных з *vit‑/vět‑, падрабязней гл. Рудніцкі, 1, 400; ЭСБМ, 2, 165–166; гл. таксама Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569 (прасл. *privětъ выводзіцца з *privětiti); БЕР, 5, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стано́вішча ‘месца знаходжання’, ‘пастава; поза’, ‘абставіны’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.), ‘пазіцыя, пункт погляду’ (Стан.), ‘стан, месца, дзе жывуць рыбакі ў час лоўлі рыбы’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘месца на пашы, дзе апоўдні стаіць быдла’ (Касп.), станаві́шча ‘месца, дзе стаяць каровы ўдзень’ (Сл. ПЗБ), станові́шчэ ‘стаянка’ (ТС). Укр. стано́вище ‘месца знаходжання, размяшчэнне’, ‘лагер, стан’, ‘месца прыпынку скаціны, якая пасецца’, рус. станови́ще ‘стан, табар, стаянка’, чэш. stanoviště ‘месца прыпынку, станцыя’, серб.-харв. ста̀новиште ‘пункт гледжання, пазіцыя’, балг. стано́вище ‘тс; месца знаходжання’, макед. становиште ‘пазіцыя, пункт погляду’. Дэрыват з суф. ‑ішч(а) ад прыметніка станавы (гл. стан), што прадстаўляе прасл. *stanovъ, *stanovati, параўн. стано́ўны ‘пастаянны’, станаві́тыстаноўчы’ (Нас.), станаўкі́ ‘ўстойлівы, рашучы’, станаві́ць ‘ставіць’ (Стан.), ст.-рус. становый, рус. дыял. становать, укр. станови́ти, польск. stanovíc, дыял. stanovny, чэш. stanovati, stanový, славен. stanovati, stanovit, серб.-харв. становати, сталован, балг. стану́вам, стано́вен, макед. станува. Магчыма, ужо прасл. *stanoviště ‘стан, стаянка’, паводле Гарачавай (ЭИРЯ, 9, 63–64), утворанага ад зыходных ‑асноў або ŏ‑асноў, якія перад галоснымі атрымалі канцавое ‑ou̯: *stanou̯‑išče > stanov‑išče > *stan‑ovišče. Бярнар (Бълг. изсл., 98) выводзіць аснову *stanov‑ з іменных форм, параўн. ст.-слав. Р. скл. адз. л. станоу — Н. скл. мн. л. станове, пры старой форме станище < станъ ‘stadium’. Ён жа звяртае ўвагу на семантычную тоеснасць балг. стано́вище ‘пункт погляду’ і чэш. stanovisko ‘тс’ (там жа, 104). У сучаснай беларускай мове супрацьпастаўленне семантыкі ‘месца’ і ‘дзеянне’ рэалізуецца праз ужыванне назоўніка ста́ўленне ‘пазіцыя, адносіны’, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)