трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад. да пэўнага часу. Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому. Мележ. Мікульскі трываў з усяе сілы, каб не застагнаць, не паказаць свае слабасці перад гэтым дзяўчом. Місько. Нага замлела, але я трываў і глядзеў, як рыўкамі падымаліся, а потым паціху апускаліся грудзі чырвонаармейца. Федасеенка. // Перажываць, вытрымліваць (што‑н. пакутлівае, цяжкае). Дома былі спрэчкі, папрокі, падазрэнні, якія трэба было трываць ці ўціхамірваць. Мележ. Але самым слабым месцам у Брамцова было тое, што ён не мог трываць крытыкі. Ракітны. // Мірыцца з чым‑н. пакутлівым, цяжкім; цярпліва чакаць перамен на лепшае. Наталя не можа трываць, каб хто мог перабіваць ёй дарогу. Скрыган. Тады Надзя мусіла сама пайсці ў сельсавет, прывесці старшыню, каб паглядзеў, ці можна далей трываць у такой хаце. Гроднеў. Ён... Прыехаў мой мілы... Больш трываць не магу — І што ёсць маёй сілы Я [Аксана] насустрач бягу. Бачыла. // (звычайна з адмоўем «не»). Разм. Вельмі не любіць, не пераносіць каго‑, што‑н. [Партызан:] — Трываць не магу людзей, якія ўсё жыццё сумняваюцца. Я такіх бы з атрада выгнаў. Шамякін. Сама .. [жонка] трываць не магла шалёных горных дарог і звычайна ад гэтых экзатычных падарожжаў адмаўлялася. Васілевіч.

2. Працягвацца пэўны час. Маразы трывалі нядоўга. ▪ Завязалася рукапашная.. — не на жыццё, а на смерць. Трывала яна вельмі нядоўга. Брыль. [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка. Гутарка .. [Петруся з Данілам] трывала некалькі хвілін. Пестрак.

3. Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца. Страха трывала ўжо дзесяты год. ▪ Людзі ўзносяць масты над вялікай вадой, каб трывалі яны пад цяжкою хадой. Дубоўка.

•••

Час не трывае гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Acht

I

f -, -en (лі́чба) во́сем; васьмёрка

II

f - ува́га; асцяро́жнасць

sich in ~ néhmen* — сцерагчы́ся

áußer ~ lássen* — не браць пад ува́гу

~ gében*vi (auf A) звярта́ць ува́гу, зважа́ць (на каго-н., на што-н.), нагляда́ць, назіра́ць (за кім-н.)

gib ~! — асцяро́жна!, пама́лу!

~ háben*vi (auf A) звярта́ць ува́гу (на каго-н., на што-н.); нагляда́ць (за кім-н.)

III

f - апа́ла, выгна́нне

in ~ und Bann tun* — аб’яўля́ць па́-за зако́нам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)