сентыменты, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і сантыменты. [Краска] хітра абышоў пытанне, стаў выкручвацца і ўрэшце, перайшоўшы на павучальны тон, сказаў, што з ёю, гэта значыць, Галяй Абушэнка, трэба дзейнічаць смялей, яна не любіць сентыментаў, уздыханняў і г. д. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азначэнне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. азначаць — азначыць (у 1 знач.).

2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго‑н., характарызуе асноўныя рысы чаго‑н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні. ▪ Што значыць даць «азначэнне»? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае. Ленін.

3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́есны ’зусім падобны, аднолькавы, такі яе’ (ТСБМ). Новаўтварэнне ад о́есць, параўн. народнае то́ісь ’дакладна значыцца’ (гл. тоісь-то), рус. то́ естьгэта значыць’, польск. to jest ’тс’, па тыпу рус. тождественный ’той самы, аднолькавы, такі ж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

héißen

*

1.

vt

1) называ́цца, клі́каць

j-n willkómmen ~ — віта́ць каго́-н.

2) зага́дваць

2.

vi

1) называ́цца, мець імя́а́зву]

er heißt Paul — яго́ заву́ць Паўль

2) зна́чыць

das heißt — гэ́та зна́чыць

was soll das ~? — што гэ́та зна́чыць?

was heißt das auf Belarússisch? — што гэ́та азнача́е па-белару́ску?

das will schon (étwas) ~! — гэ́та ўжо́ не́шта зна́чыць!

3.

:

vimp

es heißt… — як ка́жуць…

hier heißt es entwéder – óder — тут прыхо́дзіцца выбіра́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

сфальшывіць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.

1. Узяць фальшывую ноту пры спевах або ігры на музычным інструменце. Сфальшывіўшы на першай фразе, .. [Сіўцоў] не стаў больш спяваць. Васілевіч. // перан. Сказіць рэчаіснасць пры адлюстраванне паказе чаго‑н. [Русіновіч:] — Паказаць чалавека такім — гэта паказаць яго аднабакова, збеднена, гэта значыць, адысці ад праўды, сфальшывіць. Дамашэвіч.

2. Разм. Схітраваць, абысціся з кім‑н. крывадушна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучасны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да сваёй эпохі. У сучаснай беларускай мове шмат службовых слоў для ўстанаўлення сувязей паміж членамі сказа. Цікоцкі. Для сучаснага чытача гэта ўжо ў значнай ступені мастацкі дакумент пачуццяў і спраў мінулых дзён. Гіст. бел. сав. літ. Раіса іграла мелодыі сучасных песень, а гэта было зразумела і проста. Шамякін.

2. Які знаходзіцца на ўзроўні свайго веку, адпавядае патрабаванням свайго часу. Дасягненні сучаснай навукі. Сучаснае абсталяванне. Сучасныя хуткасці. ▪ Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць. Самуйлёнак. Значыць, мы з табой адсталыя, Значыць, несучасныя: Месім гурбы не расталыя Напрадвесні ў лесе часта мы .. І зрываем на праталінах Сонтравы зеанкі зубчастыя... Гэта значыць: не адсталыя, Значыць, мы з табой сучасныя. Жычка. // Важны для цяперашняга моманту; выкліканы патрабаваннямі свайго часу; актуальны. Сучасная тэма.

3. Які адбываецца цяпер, у дадзены час; цяперашні. [Міколка:] — Сучаснае жыццё, яно ў нашых руках! Нікановіч. Сучаснымі крыніцамі жыўлення азёр з’яўляюцца дажджавыя, снегавыя, рачныя і грунтавыя воды. «Прырода Беларусі».

4. у знач. наз. сучаснае, ‑ага, н. Цяперашні час; падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час. Гадае той аб прышласці далёкай, Хто верыць у сучаснае душой. Глебка. [Якаў] расказаў мне пра ўсё сваё мінулае, а тое сучаснае, пра што будзе ісці гаворка далей, адбылося, як кажуць, на маіх вачах. Кулакоўскі.

•••

Сучаснае пяцібор’е гл. пяцібор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здавён і зда́вен, прысл.

Тое, што і здаўна. Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана. Грахоўскі. Трэба нам песень не гэткіх, што некалі здавён няволя спявала нам царская. Купала.

•••

Здавён-даўна́ — з далёкіх часоў, спрадвеку. [Віцю і Івану] здавалася, што яны сябруюць здавён-даўна, гэта значыць усё жыццё. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

h. c.

=

1.

honoris causa – за заслугі (без абароны ды сартыцыі)

2.

hoc est – гэта значыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

czyli

ці; альбо; або; гэта значыць;

geografia, czyli opisanie ziemi — геаграфія, або (ці) землеапісанне;

metro, czyli kolej podziemna, jest najlepszym środkiem lokomocji w wielkich miastach — метро, гэта значыць падземная чыгунка, з’яўляецца самым лепшым сродкам зносін у вялікіх гарадах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bagatela

ж. дробязь, драбяза; глупства; нязначная рэч;

dla mnie to bagatela — гэта для мяне дробязь (нічога не значыць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)